Конкурс: выйграй гульню “Паўстанцы”!

|

У бліжэйшую суботу, 13 красавіка, у Варшаве адбудзецца прэзентацыя настольнай гульні паўстанцы, якую стварылі гарадзенцы Антон Янкоўскі і Наста Лукашкова.

 

Гульную ўжо паспелі паспяхова прэзентаваць у Гродне, Мінску і Віцебску. Для тых, хто дагэтуль не набыў сабе камплект карт, “Твой стыль” прапануе самы просты спосаб яго здабыць.

 

Каб атрымаць “Паўстанцаў”, трэба адказаць на дзевяць пытанняў. Усе адказы можна лёгка знайсці на “Тваім стылі”, прачытаўшы матэрыялы, прысвечаныя паўстанню – яны пазначаны тэгам “1863”.

 

Адказы трэба дасылаць на email [email protected], абавязкова пазначаючы кантактныя дадзеныя (імя і прозвішча, тэлефон). Адказы прымаюцца цягам тыдня – да 17 красавіка ўключна. 18 красавіка рэдакцыя з дапамогай генератара выпадковых лічбаў выбярэ пераможцу сярод тых, хто дашле правільныя адказы.

 

Конкурсныя пытанні:

 

1. Восенню 1863 года ў Гродне пад вартай утрымліваліся два “псеўда-Каліноўскія”. Як іх звалі насамрэч?

2. Восенню 1862 года адзін ксёндз, прыяцель Каліноўскага, адыграў сваю ролю ў заблытванні следзтва, што шукала Кастуся. Ён паведаміў следчым, між іншым, супрацьлеглы напрамак для пошуку. Як звалі гэтага ксяндза?

3. У фондах Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея ёсць даволі ўнікальныя артэфакты паўстання, сярод якіх – дзённік з малюнкамі ссыльнага паўстанца, якому на момант пачатку яго напісання было ўсяго … год. Колькі?

4. Гарадзенскія раварысты склалі маршрут памяці падзей 1863-64 гадоў. Назавіце хаця б тры кропкі, якія ў яго ўваходзяць.

5. У лютым пара гарадзенцаў прэзентавала аўтарскую перапрацоўку “Мафіі” – гульню “Паўстанцы”. А колькі мінімальна патрэбна чалавек для паўнавартаснай гульні?

6. Сапраўдны Каліноўскі быў схоплены 28 студзеня 1864 года ў Вільні ў святаянскіх мурах. Пад якім імём ён там хаваўся?

 

І тры заданні з ілюстрацыямі:

 

7. На здымку Генеральны консул РП у Гродне ўскладае вянок ля вядомай магілы ў Свіслачы. Чыёй?

 

8. Які гарадзенскі мастак з’яўляецца аўтарам гэтай карціны і хто на ёй выяўлены?

 

9. Які гарадзенскі мастак з’яўляецца аўтарам гэтай карціны і што на ёй выяўлена?

 

Чытайце “Твой стыль”, знаходзьце правільныя адказы і перамагайце!