Ідзе набор удзельнікаў на трэнінг па сацыяльных правах у Грузіі
На трэнінгу раскажуць, якімі сацыяльнымі правамі мы валодаем, абмяркуюць, як эфектыўна выкарыстоўваць веды пра сацыяльныя правы на практыцы і ў сваіх праектах, пазнаёмяць з нефармальнымі метадамі навучання ў сферы правоў чалавека.
30 удзельнікаў з 10 краін абмяркуюць праблемы міграцыі, беспрацоўя, дыскрымінацыі і іншыя парушэнні сацыяльных правоў у розных краінах, наведаюць грузінскія НДА, а таксама распрацуюць сумесныя праекты, накіраваныя на абарону сацыяльных правоў.
Удзельнікі павінны быць ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю і валодаць ангельскай мовай. Пры адборы ўдзельнікаў перавага аддаецца кандыдатам з Гродна.
Удзельнікам забяспечваецца харчаванне і пражыванне, а таксама кампенсуецца 70% выдаткаў на праезд. Падрабязней пра трэнінг можна даведацца тут. Ахвотных прыняць удзел у трэнінгу просім да 3 красавіка даслаць анкету на e-mail: [email protected].
Здымак vriea.ucv.cl