Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

За два гады больш 100 матчаў: як гродзенская сям'я Мухіных заўзее за "Нёман" - Hrodna.life - навіны Гродна

Хакейны сезон у Беларусі скончыўся. Хакеісты і заўзятары адпачываюць пасля цяжкага года і ўжо з нецярпеннем чакаюць новых лядовых баталій. Пакуль у «Нёмана» перыяд міжсезоння, Hrodna.life вырашыў расказаць пра гродзенскіх заўзятараў, якія ў краіне прызнаныя самымі лепшымі. Наш аповяд - пра сям’ю Мухіных, якая ўжо чатыры сезоны практычна не прапускае матчаў з удзелам любімай каманды.

Раней глядзелі хакей па тэлевізары

У сям'і Святланы і Аляксандра трое хлапчукоў. Малодшаму, Барысу, і двух гадоў яшчэ няма. Нягледзячы на ​​гэта, за апошнія два гады сям’я ў розным складзе наведала больш за 100 матчаў з удзелам «Нёмана». Прычым не толькі хатніх, але і на выездзе. Гэта гульні Лігі чэмпіёнаў у Еўропе, Кубка Салея і Чэмпіянату Беларусі.

«Раней мы любілі глядзець хакей дома па тэлевізары і наш сябар сям'і гэта бачыў. Ён перыядычна нас запрашаў у лядовы палац на хакей, але мы адмаўляліся. Лічылі, што дома глядзець матчы таксама можна», — распавядае Святлана.

«У лістападзе 2014 года нам зноў прапанавалі схадзіць на матч. Пры гэтым паставілі перад фактам — квіткі набытыя. Так мы апынуліся на другім сектары, побач з фанацкім. Атмасфера на тым матчы нас вельмі ўразіла — атрымалі шмат станоўчых эмоцый. З тых часоў хатнія матчы мы не прапускалі, а з часам пачалі катацца і на выезды на сваёй машыне».

За два гады больш 100 матчаў:  як гродзенская сям'я Мухіных заўзее за "Нёман"
Мухіны на выездзе ў Лізе чэмпіёнаў

Любіць хакей больш за мульцікі

У 2014 годзе Мухіны пачыналі хадзіць на хакей з двума сынамі. У маі 2016 года ў сям'і нарадзіўся трэці сын, Барыс. Ужо 26 ліпеня гродзенцы ўпершыню паехалі на хакей і з ім. Тады быў таварыскі (перадсезонны) матч у Пінску.

«Усе гульні з 2016 года, якія наведвалі мы, з намі быў і малы. За два сезоны ў нас выйшла больш за 100 матчаў у тым ліку і выезды, — кажа Аляксандр.

Мы стараемся не прапускаць хатнія матчы, а выезды, гэта ўжо, вядома, па магчымасці. Малышу падабаецца хакей і ён адразу стаў ўспрымаць гульню і атмасферу на лядовых пляцоўках. На хакеі Бора палову матчу спіць, а пасля заўзее разам з намі.

Маленькага Барыса мама да нядаўняга часу карміла грудзямі, але гэта не замінала ім абоім глядзець хакей

«Калі Барыс быў маленькі, то я выходзіла ў перапынках і дзе-небудзь у куточку калідора яго карміла. — распавядае Святлана. — Калі сынуля пачаў сядзець, то магла падкормліваць яго ўжо прама на матчы, прыкрыўшы шалікам або джэрсі.

У далёкіх паездках (Швейцарыя, Аўстрыя, Фінляндыя), ды па дарозе на Менск, кармленне грудзьмі было толькі «плюсам» — не прыходзілася рабіць лішніх прыпынкаў, каб пакарміць немаўля. Наш Боря хакей вельмі любіць.

«Дома часта уключаны канал КХЛ і, без перабольшання кажу — ён аддае перавагу хакейным матчам, а не мультфільмам. У сакавіку гэтага года мы яму купілі дзіцячую клюшку і шчасцю сына не было мяжы. Вядома, дома мэбля ўжо трохі пашкоджана, але ні дня не праходзіць, каб малы не ганяў мячык клюшкай».

Выезд на Лігу чэмпіёнаў - гэта наш адпачынак

Наведваць хакейныя матчы ўсёй сям’ёй — справа не з танных, але для Мухіных лепшы адпачынак гэта менавіта хакей. Таму на мора ў перыяд адпачынкаў сям’я не ездзіць, а чакае матчы «Нёмана», каб сумясціць прыемнае з карысным.

За два гады больш 100 матчаў:  як гродзенская сям'я Мухіных заўзее за "Нёман"
Мухіны на выездзе ў Лізе чэмпіёнаў
«На хатнія матчы рэгулярнага чэмпіянату мы куплялі абанементы — гэта 370 рублёў за два дарослых і адзін дзіцячы білеты. На астатнія матчы квіткі куплялі асобна. Выезды ў Еўропу нятанныя, але мы іх планавалі і фінансава рыхтаваліся. Выезд на Лігу чэмпіёнаў - гэта наш адпачынак «. У гэтым годзе сям’я плануе таксама пакатацца за «Нёманам» і з нецярплівасцю чакае лёсаванне Лігі чэмпіёнаў.

Калі аднаму добра, то другім і трэцім гэта перадаецца

Мухіны — самыя сапраўдныя патрыёты сваёй каманды і прыклад таго, як агульнае хобі яднае сям’ю.

«Наведваць мерапрыемствы, такія як хакей, кіно і іншыя, вядома, трэба сям’ёй. Атрымліваючы станоўчыя эмоцыі, сям’я станавіцца мацнейшай. Так, на хакеі бываюць перажыванні за зыход матчу, бываюць расчараванні ў лічбах на табло, але ў цэлым — гэта атмасфера пазітыву і неверагодна добрыя эмоцыі. Так што ўсім раім браць на хакей сваіх паловак і дзяцей. Бо калі добра аднаму, то другому і трэцяму гэта перадаецца «.

За два гады больш 100 матчаў:  як гродзенская сям'я Мухіных заўзее за "Нёман"
Мухіны з пераможным Кубкам прэзідэнта. Сезон 2017/18