Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Экскурсія (вакол) аднаго дома. Чыгуначнае дэпо - Hrodna.life - навіны Гродна

Каб вы не сумавалі ў самаізаляцыі па краявідах Гродна, Hrodna.life распачынае цыкл відэаэкскурсій па цікавых гістарычных аб’ектах горада.

Мы выбралі фармат экскурсіі (вакол) аднаго дома. Кожны ролік за пару хвілін раскажа пра адзін з будынкаў горада. Разам са звычайным відэа ў роліках выкарыстаны здымкі з дрона.

Першы ролік — пра будынак былога чыгуначнага дэпо.

Зараз колішняе дэпо перабудоўваюць. Мяркуецца, што ўжо ў наступным годзе будынак будзе адрамантаваны.

Будынак месціцца недалёка ад сучаснага вакзала, на Азёрскай шашы. Яго пабудавалі на пачатку XX стагоддзя, як двухпуцявое паравознае дэпо. Гэта было першае дэпо для стаянкі і рамонту паравозаў у Гродне.

чыгуначнае дэпо гродна железнодорожное депо Буденного 41 Гродно

Паверхі і перакрыцці ў будынку з’явіліся пасля Першай сусветнай вайны. У той час дэпо перабудавалі ў трохпавярховы дом з мансардай.

чыгуначнае дэпо гродна железнодорожное депо Буденного 41 Гродно

Да апошняга часу будунак быў ва ўласнасці Гродзенскага чыгуначнага вузла. Былі чуткі, што там хацелі зрабіць музей чыгункі, але гэтага не адбылося. У траўні 2017-га будынак прадалі прадпрымальніку з Гродна. Мяркуецца, што пасля рэканструкцыі ў будынку дэпо размесцяцца офісы і хостэл.


Чытайце таксама: «Музей-прывід»: чым каштоўнае былое чыгуначнае дэпо і чаму яму нельга даць прапасці


Відэаэкскурсія ад Hrodna.life — адна з магчымасцяў захаваць у памяці той выгляд будынка, які ёсць зараз.

чыгуначнае дэпо гродна железнодорожное депо Буденного 41 Гродно

Чытай яшчэ:

Віртуальны шпацыр па Гродне: ля вытокаў Гараднічанкі

Віртуальны шпацыр па Гродне: Гараднічанка ў межах горада


Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life