Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У дворыку на Маставой адкрылі сезон летніх вечарын

Мікс музычнай вечарыны і арт-тусоўкі прайшоў 26 чэрвеня ў дворыку на Маставой, 31. Гасцей чакалі ахаладжальныя напоі, фаст-фуд, садавіна, дыджэі і жывая музыка. Карэспандэнтка Hrodna.life даведалася, як гэта было.

Паслухаць і паглядзець

Атмасфера свята пачыналася ўжо ад уваходу. Каса патанала ў кветках, а побач стаяў «вадапой» — так назвалі бочку з вадой. Кожны, хто заплаціў за квіток, атрымліваў у падарунак букецік з сухіх каласкоў, перавязаных каляровай ніткай. Дзеці да 15 гадоў маглі трапіць на вечарыну бясплатна.

Дэкор і візуальны стыль для вечарынкі прыдумалі і стварылі арганізатаркі: Кацярына Стаяк і Таццяна Піскун. У яго аснове былі кветкі, плеценыя жырандолі і тканкавыя палотны. Мерапрыемства пазіцыянавалася як дзённае, пачыналася, а трэцяй гадзіне дня і сканчалася, а 11 вечара.

Выйсці з інстаграма на вуліцу і засэлфіцца для інстаграма

На вуліцы было пахмурна, часам ішоў невялікі дождж. Але чым бліжэй да вечара, тым больш прыходзіла людзей. Госці куплялі напоі, ежу і ішлі за столікі-бочкі. Іншыя проста сядалі на пакрыты дыванамі подыум у цэнтры дворыка. На сцэне з кветкамі і свечкамі гралі музыкі. Гродзенцы танцавалі, балбаталі і фатаграфаваліся.

Мостовая 31, вечеринка, Гродно
29-гадовы Аляксей прыйшоў на вечарыну з жонкай Дар’яй. Яны даведаліся пра мерапрыемства з інстаграма, пазней параілі прыйсці і сябры. Аляксей казаў, што атрымалася атмасферна. Яму ўсё спадабалася

Весяліцца, не чакаючы канца лета

Падобнае мерапрыемства ў дворыку на Маставой, 31 праходзіла ў 2019 годзе і было прымеркавана да закрыцця летняга сезону.

Гродзенка Таццяна добра памятае тую вечарыну. Яна рада, што сёлета арганізатары вырашылі весяліць гараджан не чакаючы канца лета.

«Нібыта выйшлі на прыроду з сябрамі»

Музыка была нягучнай, месца хапала і патанчыць, і проста пастаяць-пагаварыць. У адной з фотозон быў нават жоўты рэтрамабіль.

Дыяне 22 гады. Яна прыйшла з сяброўкай каля восьмай вечара. Дзяўчаты танцавалі і слухалі музыку. Асабліва ім спадабаліся трэкі ад дыджэя.

Ксенія адзначыла, што ёй падабаецца лёгкі стыль імпрэзы. «Музыка, дэкор, няма дакучлівасці, шмат кветак, быццам ты пайшоў на прыроду з сябрамі». Дзяўчаты лічаць, што такія падзеі патрэбныя гораду. «Хацелася б, каб у гэтай вечарыны было працяг».

Чытайце таксама: Танцы, винил и дреды: в баре «Quester» прошла первая вечеринка с диджеями