Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

“1000 і 1”. S°unduk cпяваў у Гродне ў падтрымку дзяцей з аўтызмам - Hrodna.life - навіны Гродна

Канцэрт гурта прашоў у Тэатры лялек 26 лістапада. Свой выступ музыкі прысвяцілі нядаўна адсвяткаванаму шасцігоддзю сумеснай працы. Прыхільнікам гурт прапанаваў не толькі паслухаць музыку і набыць дыскі, але і падтрымаць праект для сем’яў, хто выхоўваюць дзяцей з аўтызмам, «1000 і 1».

5

«Гэтай восенню, у кастрычніку, мы адсвяткавалі наша шасцігоддзе. Сёння мы зрабілі зборку, па каторай вельмі засумавалі, і нам здаецца — няважна, што мы спявалі многія песні мінулым разам, калі наведалі Гродна вясной. Калі вы не супраць яшчэ раз іх паслухаць, то я не супраць ізноў іх праспяваць», — распавяла салістка гурта Ганна Хітрык, вітаючы гледачоў канцэрта.

youtu.be/smgGqG6WX98

Таксама Ганна расказала аб праекце падтрымкі сем’ям, што выхоўваюць дзяцей з аўтызмам:

«У нас нрадзіўся праект, каторы мае назвы „1000 і 1“. Так назвалі яго таму, што акрамя нас ёсць яшчэ тысяча праектаў, што гавораць „Дапамажыце, калі ласка, дапамажыце калі ласка!“ Ну і мы таксама гаворым. Таму мы — тысяча першы».

Каб не проста прасіць, а даць таксама нешта наўзамен, музыкі прапанавалі медальёны-падвескі тым, хто гатовы матэрыяльна падтрымаць праект.

1

«У мяне такі медальён вісіць на елцы, у некага ў машыне, у некага на шафцы. На падвесцы размешчаны наш лагатып — хлопчык з вялікай рыбай». Песню, што Ганна напачатку напісала свайму сыну, акторка заспявала і для усіх бацькоў, што гатовыя змагацца за сваіх дзяцей. «Я ўпэўнена, што іншых бацькоў не бывае».

youtu.be/EFkWE_aQC-w