Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Сям'я з Гродна перавяла дзяцей у вясковую школу - далей ад каранавіруса. Вось што атрымалася - Hrodna.life - навіны Гродна

З дыстанцыйным навучаннем у Мінадукацыі так і не склалася. На хатнім навучанні школьнікаў пагражаюць не атэставаць. Каб сумясціць вучобу васьмікласніка Міхаіла і трэцякласніцы Радаславы з бяспекай падчас эпідэміі, сям'і Вялічкаў давялося шукаць нестандартныя рашэнні. Яны часова самаізалявалася ў вёсцы, а дзеці змянілі гарадскую школу на сельскую. Там у класах не больш за 10 чалавек і дэзінфектары ля кожных дзвярэй.

Сям'я з Гродна перавяла дзяцей у вясковую школу - далей ад каранавіруса. Вось што атрымалася
Дарога ў школу — разам з сонцам

«Тут усе ўсіх ведаюць па імёнах»

У школе ёсць усе класы, ад першага да адзінаццатага. У кожным па 6 — 8 вучняў. Усяго ў школе вучыцца каля 90 чалавек.

«Тут усе дзеці ведаюць адзін аднаго па імёнах, — распавядае Вольга Вялічка. — Такое мікраасяроддзе стварае атмасферу ўзаемадапамогі. Традыцыі школы і патрабаванні настаўнікаў вядомыя кожнаму з першага класа».


Чытайце таксама: Дзеці і дэдлайны Волі Вялічкі. Сям’я кіраўнічкі дзіцячага хоспіса пра жыццё мамы-дырэктаркі


Па словах Вольгі, школа здзівіла сваёй атмасферай. «У фае стаяць тэнісныя сталы з мячамі і ракеткамі, ніхто іх не забірае. Ёсць шахматны стол, дзеці самі арганізуюць чаргу, каму з кім гуляць. На перапынках ніхто не носіцца, няма штурханіны».

Сям'я з Гродна перавяла дзяцей у вясковую школу - далей ад каранавіруса. Вось што атрымалася
Вясковы гадаванец

Дзяцей захапіў давер

Адным з сюрпрызаў сельскай школы сталі падручнікі з дыскамі. Імі карыстаюцца падчас вучобы.


Чытайце таксама: Перейти на «дистанционку» можно за день? Разбираемся, как дела с дистанционным образованием в Беларуси


«Пасля такой навіны я зразумела, як мала ведала пра школьнае навучанне. Нашы дзеці не разумеюць, навошта зараз, калі ёсць інтэрнэт, карыстацца дыскамі. Але іх захапіла сама наяўнасць дыскаў у падручніках. Яны ўспрынялі гэта як давер да вучняў, ім вельмі спадабалася.

Пакуль «трасянка — наша всё»

Да пераезду ў вёску дзеці сям'і Вялічкаў практычна 24/7 жылі ў рускамоўным асяроддзі. Сельская школа, дзе яны вучацца цяпер — беларускамоўная.

«Такая магчымасць камунікацыі стала для іх вялікім адкрыццём. Дзеці запамінаюць новыя словы, вывучаюць новую для іх культуру зносін».

Сям'я з Гродна перавяла дзяцей у вясковую школу - далей ад каранавіруса. Вось што атрымалася
Хатняе заданне зроблена

Дарослыя таксама ацанілі змены:

«Для нашай сям'і, дзе родная мова — каштоўнасць у жыцці, гэта неацэнны бонус. Тут усё прадметы выкладаюць па-беларуску, уся выхаваўчая праграма, усе стэнды, аб’явы на беларускай мове. Усё ў школе спрыяе засваенню роднай мовы і беларускай культуры».

Нават у малых — асобныя распранальні

Усе класы, уключаючы пачатковыя, перад урокамі фізкультуры пераапранаюцца ў асобных раздзявалках. «Гэта асабліва важна для 3−4 класаў, калі змены фізіялогіі становяцца прыкметнымі. Паасобныя распранальні ствараюць камфорт і для дзяўчынак, і для хлопчыкаў. Гэта зніжае лішнюю дапытлівасць, якая ў пачатковай школе павінна мінімізавацца».

Ёсць туалетная папера і мыла. Эпідэмія ні пры чым

«Ніколі не магла б падумаць, што дзеці так ўзрадуюцца туалетнай паперы і мылу ў школе, — кажа Вольга. — Наогул, працэс апрацоўкі рук для ўсіх, хто прыходзіць у школу, быў арганізаваны і раней, задоўга да складанасцяў з эпідсітуацыяй». Увайшоў у школу — адразу вымый рукі. Зараз школьнае правіла прыйшлося як раз дарэчы.

Дзецям падабаецца ежа

Па словах Вольгі, дзеці кожны дзень нахвальваюць школьнае меню. Суп, гарнір, мяса або рыбу, салату, садавіна і кампот.

Дзяцей у школе няшмат, ежа заўсёды свежая. Падыход да харчавання практычна індывідуальны. «За тыдзень дзеці дадалі кілаграм-другі», — адзначае Вольга.

Дарэчы, харчаванне для вучняў сельскай школы цалкам бясплатнае.

Няма пабораў і 100% паступаюць у ВНУ

Бацькі таксама ацанілі тэхнічную аснашчанасць школы. Яна інфарматызавана не горш за гарадскую. У бацькоў ёсць доступ да электронных дзённікаў сваіх школьнікаў. А вось чаго зусім няма ў сельскай школе, так гэта звыклых для гараджан «бацькоўскіх збораў».

«Харчаванне бясплатнае, факультатывы бясплатныя, настаўнікі зацікаўлены ў выніках, самі прызначаюць дзецям дадатковыя заняткі. І гэта таксама — бясплатна», — пералічвае Вольга.

Але больш за ўсё здзівіла бацькоў іншае. Тут няма ні аднаго вучня са статусам «СОП» (сацыяльна небяспечнае становішча), а па выніках апошняга навучальнага года 100% выпускнікоў паступілі ў ВНУ на бюджэтную форму навучання.

«Нам будзе цяжка вярнуцца ў гарадское асяроддзе»

Падводзячы вынікі, Вольга прызнае — вярнуцца да гарадскога школьнага асяроддзя будзе цяжка. «Вельмі хочацца, каб усе дзеці ў школе адчувалі прафесіяналізм настаўнікаў і павагу да сябе. Хаця б у такіх простых рэчах, як наяўнасць туалетнай паперы і мыла. Хочацца каб у гродзенскіх школах „паказальных выступленняў“ стала менш, рэальных спраў - больш».


Чытайце таксама:

«Баюся застацца без грошай, захварэць і страціць родных». Чаго баяцца гродзенцы падчас эпідэміі

Вольга Вялічка: «За 10 гадоў кіравання хоспісам я навучылася ўсяму«

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life