Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Якія трэнды сезона 2024 можна сустрэць на вуліцах Гродна

Рушы, леапардавы прынт, скура, блэйзеры, бостан футбэд, выцерты джынс — не рандомныя словы ў адным сказе. У трэндах вулічнай моды ў гэтым годзе — зноў класічныя лініі, шматслойнасць і паветраныя сукенкі. Штаны-карга, гарсэты, кроп-топы і колер хакі засталіся ў 2023. Hrodna.life сабраў падборку модных трэндаў з вуліц Гродна.

Абутак Boston Footbed

Мода і камфорт ад Boston Birkenstock — выдатны варыянт для прагулак па вячэрнім Гродне.

Лёгкі белы

Лёгкі белы зноў у трэндзе, толькі акуратна спалучайце такія сукенкі і спадніцы з чырвонымі прадметамі адзення.

Пацёрты джынс

Выцерты джынс і адкрытая талія — паступовы сыход ад Y2K-стылю, навеянага 2000-мі.

Блэйзеры і вечная класіка

У такіх трэндах сваё месца зоймуць класічныя блэйзеры і мінімалізм.

Касцюм

Выбраць прыдатны касцюм для мужчыны — справа няпростая. Затое ў ім заўсёды можна выглядаць стыльна.

Бэжавы трэнч

Можна мільён разоў пажартаваць пра бэжавы тренч, але ён выдатна ўпішацца ў любы стыль.

Леапард у горадзе

Леапардавы прынт — трэнд, які дагэтуль папулярны на вуліцах Гродна.

Family-look

А вы збіраеце вобразы для ўсёй сям'і?

Нешта на шматслаёвым

Стылісты раяць спалучаць шматслойнасць з падоўжанымі лініямі і невялікімі сумачкамі.

Скура разнастайная

Скура ў гэтым сезоне ў трэндзе ў цёплых адценнях, але Гродна — яркі горад са сваім бачаннем трэндаў.

Рушы і капры

Самы складаны і элегантны элемент нашай падборкі - спалучэнне лёгкасці, элегантнасці і класічных прынтаў.

Аксэсуары

Прычоска і аксэсуары - і са звычайнай белай майкай вы будзеце выглядаць стыльна.

Чытайце таксама: Як вы разбіраецеся ў модзе і ці ведаеце яе гісторыю?