Людзі і справы

Як Вася стаў Апанасам. Гродзенец зрабіў беларускі кавер на любімую кніжку свайго дзяцінства

Дзядзя Вася Дзенісюк з вершыка Леаніда Камінскага загаварыў па-беларуску і стаў дзядзькам Апанасам. Беларускамоўны кавер на кніжку-малышку з папулярнага раней часопіса «Весёлые картинки» зрабіў гродзенец Сяржук Верамеенка. Ён намаляваў кніжку ад рукі і пры нагодзе дарыць сябрам. Hrodna.life размаляваў малюнкі і падрыхтаваў лічбавую версію гісторыі дзядзькі Апанаса і яго праса.

Самвыдат па-гродзенску

Самаробная кніжка Сяржука Верамеенкі «выдадзена» ў дзясятку экзэмпляраў. Гэта, меркаваннем аўтара, не нагода лічыць сябе пісьменнікам і мастаком. Маўляў - занадта гучна.

«Я малюю карыкатуры. У асноўным — у стол. Раблю гэта для свайго задавальнення. Сюжэт з дзядзькам Апанасам — гэта кавер беларускага аўтара Леаніда Камінскага, каторы большую частку жыцьця пражыў у Расіі, — распавёў Верамеенка. — Гісторыя пра дзядзю Васю Дзенісюка была адной улюбёных кніжак майго дзяцінства»

Аўтар з дзяцінства

Аўтар арыгінальнага верша нарадзіўся ў Гомельскай вобласці ў 1931 годзе, меў адукацыю інжынера і мастака-графіка. Асновай творчасці Камінскага былі гумарыстычныя творы для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Ён пісаў апавяданні і маляваў да іх ілюстрацыі. Чытачы з «савецкім» дзяцінствам могуць помніць яго па публікацыях у часопісах «Весёлые картинки», «Мурзилка», «Буратино», «Баламут», «Костер» ды іншых. У 1998 годзе Леанід Камінскі стаў пераможцам Міжнароднага фестывалю гумару ў намінацыі «Гумар для дзяцей» і атрымаў «Залатога Астапа».

Працяг — будзе!

Пазнаёміцца асабіста з любімым аўтарам Сяржуку Верамеенку не давялося. «Нажаль, спадар Леанід памёр у 2005 годзе. Маё натхненне прыйшло запозна. Але, прынамсі, можна рабіць пераклады і гэтым падоўжыць жыццё яго твораў».

Папяровую версію кніжкі Верамеенка адмыслова пакінуў чорна-белай, каб дзеці маглі размаляваць яе самі. У лічбавай прасторы колераў у жыццё дзядзькі Апанаса дадала дызайнерка Воля Новік. Яна выкарыстала тую ж колеравую гаму, якую абраў аўтар арыгінала.

Што да прыгодаў дзядзькі Апанаса і яго сябра Стаса, то яны не скончацца з апошняй старонкай кніжкі. Сяржук Верамеенка абяцае — «Працяг — будзе!».


Ты хочешь посетить Америку? Забронировать недорогие билеты можно тутair.pilot.ua. Также ты сможешь здесь застраховаться и забронировать отель.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Гатуем на мангале: 5 простых і смачных рэцэптаў на вуглях

Сабраліся на пікнік і не можаце прыдумаць, што прыгатаваць? Hrodna.life ўжо склаў меню для вас!…

29 чэрвеня 2025

Пакупацца і не атрымаць штраф: карта дазволеных пляжаў у Гродне і Гродзенскай вобласці 2025 (абноўлена)

У Гродне і ваколіцах ёсць шмат вадаёмаў. Але купацца можна толькі ў дазволеных месцах, дзе…

28 чэрвеня 2025

«Прыкмета таталітарнай дзяржавы». Беларусам забароняць скардзіцца ў TikTok?

TikTok у Беларусі стаў месцам, дзе можна выпусціць пар і паскардзіцца — на публікацыі рэагавалі…

27 чэрвеня 2025

Што агульнага ў Гродна і Магілёва? Разбіраецца новы падкаст «Усход — Захад»

Гродна і Магілёў - гарады на двух розных канцах Беларусі. Што ў іх можа быць…

27 чэрвеня 2025

«Мой хлопец памёр ад перадазіроўкі». Як беларускі пачалі ўжываць наркотыкі - і своечасова спыніліся

Оля* тусавалася на польскіх вечарынках і не заўважыла, як наркотыкі давялі яе да перадазіроўкі і…

26 чэрвеня 2025

Мурменшпіль, капшук і жужаліцы: як бавіліся маленькія гродзенцы 500 гадоў таму

“Вось у нас было сапраўднае дзяцінства, без гэтых вашых інтэрнетаў”, - кажуць часам сталыя людзі.…

25 чэрвеня 2025