Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Анатолий Гришук рассказал, как семейная история стала музеем

— Адкрыццё музея не ўваходзіла ў мае надзённыя жыццёвыя планы, але атрымалася, нібы сам лёс мяне да гэтага падштурхнуў, — расказаў Анатоль Грышук парталу planetabelarus.by. — Бог даў мне магчымасць нешта стварыць у гэтым жыцці. Напрыклад, тыя ж «Каробчыцы», якія нараджаліся без генпланаў, падрадаў і знакамітых дызайнераў. Усё сам — мераў абцасам і мроіў: тут будзе тое, тут — гэта.

«Грышук Арсенал» ствараўся гэтак жа — з гісторыі сям'і, асабістых пераваг, падарункаў сяброў і цікавасці да роднага горада. Hrodna.life абраў 5 фактаў пра музей з інтэрв'ю ўладальніка.

1. На стварэнне музея натхніла зброю дзеда і бацькі

Грышук кажа, што пачалося ўсё з уланскай бацькавай шаблі, з якой гуляў у дзяцінстве, і знойдзенай пазней шашкі дзеда, які служыў у ахове расійскага цара.

«Я зацікавіўся прыватнай гісторыяй сваёй сям'і - і халоднай зброі агулам. Мой бацька нарадзіўся ў польскім горадзе Ломжы, у чыне малодшага афіцэра служыў уланам у Сувалках, меў польскія ваенныя ўзнагароды за баявыя заслугі: ордэн Virtuti military і медаль «За ўдзел у абарончай вайне 1939 года».

Анатолий Гришук, музей галерея Гришук Арсенал в Гродно
Анатоль Грышук пра бацьку: «Ён ніколі не дзяліўся з намі ўспамінамі са свайго вайсковага мінулага, не спрыяльны тады быў час. У 1943 годзе ўланаў распусцілі: хочаш — ідзі ў армію Краёву, хочаш — дадому. Бацька вярнуўся дадому, што яго і выратавала. А ў 1944 годзе яго прызвалі ўжо ў Савецкую Армію, і тут ён таксама праявіў баявую доблесць — і быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга»

Чытайце таксама: Халодная зброя, рыцарскія даспехі і сямейныя рэліквіі. Былы дырэктар мясакамбіната адкрыў у Гродне галерэю-музей

2. Сямейным ўзнагародам адведзена асобная вітрына

Толькі ў самага Грышука іх больш за паўсотні. Самай незвычайнай узнагародай у экспазіцыі Грышук лічыць «Ордэн Усмешкі» ад ЮНЕСКА. Ён атрымаў яго за шматгадовую дапамогу дзецям. Паводле традыцыі, пры ўручэнні гэтага ордэна трэба выпіць шклянку цытрынавага соку. Абавязкова — з усмешкай.

3. Частка экспазіцыі пра хобі Грышука — паляванні і рыбалцы

«Дзе я толькі не паляваў! Самыя вялікія замарочкі былі ў Аўстрыі, дзе мяне спачатку застрахавалі на два мільёны, вазілі правяраць, ці ўмею я страляць, пасля чаго трэба было здаць экзамен, затым атрымаць пасведчанне — і толькі тады ўжо дазволілі паляваць [ … ] я ж люблю і „ціхае паляванне“, заўзяты грыбнік. А што наконт іншых трафеяў… Расамаха здабытая на Чукотцы, зайцы і мядзведзь таксама адтуль, воўк — бераставіцкі».

Бацькава шабля, дзедава шашка і бераставіцкі воўк. Анатоль Грышук распавёў, як сямейная гісторыя стала гарадскім музеем

Чытайце таксама: «Гонім, каб захаваць традыцыі». Самагонку і медавуху наліваюць гасцям у Каробчыцах

4. Спорт — у памяць пра сябра

«Гэта медалі Аляксандра Курловіча, двухразовага алімпійскага чэмпіёна па цяжкай атлетыцы: Сеул, Барселона. Мы сябравалі, ён перада мной займаў пасаду сенатара. Аляксандр вельмі хваравіта ўспрыняў скарачэнне яго пасады прадстаўніка алімпійскага камітэта па Гродзенскім рэгіёне. І хутка «згарэў»… яму трэба было адчуваць сябе патрэбным, пры справе. Мне вельмі крыўдна за такое стаўленне да былых спартыўных лідэраў!

Напрыклад, у Японіі алімпійскі чэмпіён любога часу можа з двума сваімі гасцямі наведаць любы рэстаран, і яго чэк, за выключэннем спіртнога, пагасіць алімпійскі камітэт краіны".

Чытайце таксама:

5. Да чаго тут масоны

«О, масоны — асобная тэма, у Гродне яны былі вельмі ўплывовыя. Самы выбітны — граф Раман Ігнацы Патоцкі, сын познаньскага ваяводы, у 1780 годзе стаў кіраўніком масонскай ложы. Адна з 13 аб’яднаных ложаў Кароны і Літвы знаходзілася ў Гродне. У нас прадстаўлены друк, нагрудныя знакі, цырыманіяльныя мячы розных ордэнаў».

Чытайце таксама: Ж — Жылібер. Батанік і масон, што даў імя парку. 5 фактаў пра самага вядомага ў Гродне француза

Анатолий Гришук, музей галерея Гришук Арсенал в Гродно
Анатоль Грышук: «У нашым музеі ў асноўным прадстаўлена парадная зброя. Зброя, якой забівалі, мяне не прыцягвае»