Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Як правесці лета, каб потым не шкадаваць - парады на 2025-ы

З летам усё проста. Вось яно ёсць, а потым — «Опа!» — і скончылася. За акном ізноў слота і дождж, а потым снег і вецер. А лета нават і ўзгадаць няма чым. Каб не наступаць на гэтыя любімыя грабелькі, Цёця Іра сабрала спіс класных штук, якія варта зрабіць ужо гэтым летам.

Дадавайце свае пункцікі ў чэк-ліст незмарнаванага лета — Цёця Іра дазваляе.

1. Сабраць букет палявых кветак

Для сябе ці некага з блізкіх. Яго можна паставіць побач з ложкам — тады вы даведаецеся, як гэта — калі ноч вадаруе валошкамі, а раніца пачынаецца з рамонкаў. Але гэта толькі ваша справа, што рабіць з кветкамі. Можа, захочацца пакласці адну з іх паміж старонкамі кніжкі, а можа — падарыць увесь букет незнаёмаму чалавеку на вуліцы. Ні ў чым сабе не адмаўляеце — #ЦёцяІраДазваляе.

Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

Чытайце таксама: «Кветкі без нагоды»: Раніца будзе добрай, калі пачаць яе з Hrodna. life (+відэа)

2. Сустрэць і правесці сонца

Сонца нам дапаможа. Таму варта сустрэць світанак ці правесці закат у прыгожым месцы з любімымі асобамі. Не абавязкова з каханымі - можа, гэта дзеці ці бацькі, даўнія сябры ці новыя знаёмыя. Чаму б не падарыць ім трошкі сонца і свайго цяпла?

Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

Чытайце таксама: Выпіць каву з відам на Нёман ці знайсці таямнічае месца за Фарай Вітаўта. Топ-9 летніх пляцовак Гродна

3. Прачытаць даўно адкладзеную кнігу

Пачаць можна проста на пляжы каля рэчкі ці дома на балконе. А магчыма — на канапе пад таршэрам з кубкам зёлкавай гарбаты.

Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

Чытайце таксама:

4. Пачаць гаварыць па-беларуску

Сёлета для многіх беларусаў стала актуальным вучыць мовы замежныя. То і сваю не забываць варта. Да таго ж моўны мікс класна узбадзёрыць мазгі і надасць гэтаму лету новы смак.

Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

5. Зладзіць падарожжа

Тут не важна, колькі кіламетраў вы збіраецеся пераадолець. Галоўнае — настрой і жаданне адрываць свет нанова. Нават пікнік у суседнім парку можа стаць незабыўнай прыгодай лета і нагодаю для ўспамінаў.

Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

Чытайце таксама:

6. Памаляваць

Асабліва тым, хто ад дзяцінства не браў у рукі пэндзлі і алоўкі трэба абавязкова паспрабаваць гэты чэлендж. Даведаецеся пра сябе шмат новага.

Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

7. Пазбавіцца ад рэчаў, якімі больш не карыстаецеся

Класна на пачатку лета «ператрэсці» шафу і нарэшце вынесці з хаты лішняе адзенне. Яно гадамі чакала пакуль гаспадыня схудне ці атрымае запрашэнне на каралеўскі баль. Ну, не здарылася такога, то лепш развітацца з мірам і адправіць яго на перапрацоўку.

8. Паспрабаваць новае хобі

Ляпіць з гліны? Танцаваць лаціну? Іграць на барабанах ці, нарэшце, навучыцца плаваць кролем? Можна нават не выбіраць, а паспрабаваць дакрануцца да кожнага з заняткаў - хай яны таксама вас выбіраюць.

Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

Чытайце таксама:

9. Прыгатаваць летнія смакоткі

Хатняе марозіва, халаднічкі ўсіх кшталтаў і смакаў, смузі з ягад і салаткі з гародніны — летам быць экстра-кухарам проста, смачна і прыгожа.

Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

Чытайце таксама:

10. Зладзіць фотасесію

Антуражных нагодаў летам шмат. Тэмай серыі можа быць усё: ад Купалля да кветак на лецішчы, ад настальгіі да летуценняў. Дамовіцца з фатографам ці папрасіць сяброў панаціскаць на кнопачку — і гатова! Будзе па чым узгадаць незмарнаванае лецейка.

Чытайте таксама: Был психиатром, стал фотографом. Евгений Бузук рассказал, как поменял профессию и нашёл себя

11. Наведаць спектакль, канцэрт ці фестываль

Летам тэатры закрываюцца на вакацыі і пачынаюць гастраляваць. Гэта шанец пабачыць у сваім горадзе артыстаў здалёк. А можа варта скарыстацца летнімі выходнымі і сумясціць падарожжа з фестывалем ці канцэртам? Чаму не? Лета не супраць. І Цёця Іра дазваляе.

Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

Чытайце таксама: В Беларуси — рыцари и джаз, за границей — Imagine Dragons и Limp Bizkit. На какие фестивали можно поехать этим летом?

12. Дапамагчы іншым

Цяжка бывае усім і ў любую пару года. Але ёсць такая дзіўная штука — калі дапамагаеш іншым, лягчэй робіцца сабе. Пабыць валанцёрам, напісаць лісты зняволеным ці проста дапамагчы сталаму чалавеку перайсці дарогу — магчымасцяў дапамагчы вакол шмат. Хай гэтым летам усім стане трохі лягчэй.

13. Зрабіць нешта незвычайнае

Раптам даўно марылі скочыць з парашутам. Ці не рашаліся заспяваць любімую песню ў караоке? Альбо сабрацца ў водны паход? Самы час на тое — гэта лета. І не адкладвайце больш. Калі не рашаецеся сабе такое дазволіць, узгадайце пра цёцю Іру.

Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

Чытайце таксама: «Развивашки отдыхают». Увели детей в лес, забрали мобильники и дали волю. Как гродненские инструкторы воспитывают покорителей вершин

14. Падзякаваць сабе і трохі адпачыць

Паспрабуйце скласці спіс, за што варта падзякаваць сабе. Узгадайце не менш за 10 пунктаў - жыць стане лягчэй і прыемней. І адпачываць з усведамленнем зробленага будзе весялей.

Чытайце таксама: От 462 рублей. Сколько стоит отдых в санаториях Гродненской области?

15. Запісаць свае мары

Лета — самы час на тое, каб мары і мроі наліваліся сокамі, выспявалі і прыносілі плён. Напэўна, вы думалі, што хацелі б змяніць у жыцці? То напішам, зафіксуем і пачнём дзейнічаць! З улікам лета можна для пачатку легчы каля рэчкі ў накірунку мары — #ЦёцяІраДазваляе.

Лета, якое мы (не)змарнавалі: напаміналка, як упрыгожыць жыццё і напоўніць лета шчасцем

Чытайце таксама: Гродно-Париж. Гродненец учится в GOBELINS и мечтает открыть в Беларуси школу анимации