Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Як "Дом з лілеямі" стаў узорам рэстаўрацыі ў Гродне

У самым цэнтры Гродна, у былым доме купца Крэйцара, цяпер працуюць банкіры: гістарычны будынак пераўвасобіўся ў офіс Беларускага народнага банка. Як паўразбураны помнік архітэктуры мадэрну стаў адным з лепшых прыкладаў рэстаўрацыі ў горадзе?

Дзесяць гадоў таму будынак хацелі разабраць

Нешматлікія дамы ў Гродне могуць пахваліцца такім упрыгожаннем — на фасадзе рассыпаны прыгожыя аб’ёмныя кветкі. Сёння дзяўчаты нават ладзяць на яго фоне фотасесіі. Але гэтай прыгажосці горад мог пазбавіцца. Яшчэ 10 гадоў таму выгляд дома № 44 на Сацыялістычнай вуліцы быў вельмі сумны. Яго нават хацелі разабраць да ўзроўню першага паверха і пабудаваць аддаленую копію будынка пачатку ХХ стагоддзя. У абарону помніка архітэктуры выступілі гісторыкі і архітэктары, накіраваўшы калектыўны зварот уласніку — кіраўніцтву Беларускага народнага банка. У выніку асноўныя канструкцыі вырашылі захаваць. А аднаўленне Дома з лілеямі стала адным з найлепшых прыкладаў рэстаўрацыі ў Гродне.

У Доме з лілеямі пасяліўся леў. Як старадаўні будынак стаў узорам рэстаўрацыі ў Гродне
Будынак на Сацыялістычнай, 44 у 2007 годзе. Тады яго стан быў вельмі сумны.
- Наш банк ганарыцца гэтым доўгім, працаёмкім, але паспяховым праектам. Помнік архітэктуры быў цалкам адрэстаўраваны з захаваннем аб’ёму будынка, яго дэталяў і элементаў, — тлумачыць начальнік упраўлення маркетынгу ААТ «БНБ-Банк» Ірына Русанава. — Былі ўмацаваныя сцены і перакрыцці будынка, дэкарацыя фасадаў і інтэр'ераў праводзілася з аднаўленнем страчанага: напрыклад, былі адрэстаўраваны драўляныя дзверы і сталярка, адноўлены вокны і вітрыны, адноўлены паводле захаваных фрагментаў арыгіналаў некаторыя элементы ўнутранага аздаблення. Філасофіі Беларускага народнага банка блізкая падтрымка праектаў у сферы мастацтва і захавання культурных каштоўнасцяў.

«Вышываны» дом: унікальны раслінны ўзор ў стылі мадэрн

Цяперашні гаспадар Дома з лілеямі - начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг БНБ-Банка ў Гродне Аляксей Папко праводзіць для Hrodna.life экскурсію па адноўленым будынку. У Доме з лілеямі пасяліўся леў. Як старадаўні будынак стаў узорам рэстаўрацыі ў Гродне

У Доме з лілеямі пасяліўся леў. Як старадаўні будынак стаў узорам рэстаўрацыі ў Гродне — Гэта самае старадаўняе, што ёсць у будынку, — Аляксей праводзіць рукой па цёмнай, трохі шурпатай паверхні дзвярэй, якія размяшчаюцца справа на фасадзе. — Захавалася старая замочная адтуліна, а ключы ад яе захоўваюцца ў сейфе. Праўда, імі не карыстаюцца, каб зберагчы. У Доме з лілеямі пасяліўся леў. Як старадаўні будынак стаў узорам рэстаўрацыі ў Гродне Аднаўлялі дзверы, аконныя рамы і міжпакаёвыя дзверы спецыялісты «Белрэстаўрацыі». Частку драўляных элементаў, якія немагчыма было аднавіць, вырабілі з дуба. Ляпніну з фасада знялі яшчэ ў 2013 годзе і аднавілі па захаваных фрагментах. Гэта, мабыць, галоўная каштоўнасць гэтага дома. Яе раней выраблялі па невядомай сёння тэхналогіі. Хутчэй за ўсё, цэментавую масу залівалі ў гіпсавыя формы, якія рабіліся майстрамі індывідуальна для кожнага дома. У горадзе ўсяго 3−4 будынкі з падобным дэкорам. У пачатку ХХ стагоддзя ў моду ўвайшоў архітэктурны стыль на аснове расліннага арнаменту. Нібы майстра з любоўю вышыў свой узор прама па сценах. Такі будынак мае права называцца «вышываны дом», як гаворыцца ў водгуку Міністэрства культуры аб рэканструкцыі гэтага будынка.

На другім паверсе захавалі печ і ляпныя разеткі

Першы паверх займае цэнтр банкаўскіх паслуг. Падлога ў зале выкладзена дробнай мазаічнай пліткай, якая адпавядае стылістыцы будынка. У Доме з лілеямі пасяліўся леў. Як старадаўні будынак стаў узорам рэстаўрацыі ў Гродне

У Доме з лілеямі пасяліўся леў. Як старадаўні будынак стаў узорам рэстаўрацыі ў Гродне У калідоры другога паверха аднавілі белую печ са старадаўнімі кафлямі, пакрытымі зялёнай палівай. У пакоях па фрагментах арыгіналаў, якія захаваліся, вырабілі на столях гіпсавыя разеткі - ляпніну круглай формы вакол месца, дзе мацуецца люстра. З утульных балкончыкаў з каванай агароджай адкрываецца від на Сацыялістычную вуліцу. У Доме з лілеямі пасяліўся леў. Як старадаўні будынак стаў узорам рэстаўрацыі ў Гродне — Мне вельмі падабаецца трэці паверх. Ён зараджае. Вялікая прастора без перагародак. Вельмі шмат святла. Прастора можа выкарыстоўвацца як для бізнесу, так і ў мэтах падтрымкі мастацтва: любая экспазіцыя тут глядзелася б годна. Кожнае мансардное акно падсвятляла б палотны або скульптуры, — дзеліцца думкамі Аляксей. З мансардных вокнаў бачныя купалы Фарнага касцёла. Праўда, да рэканструкцыі дах быў суцэльны, а гарышча асабліва не выкарыстоўвалася. Затое цяпер гэтыя прасторныя плошчы можна ўжыць у рэалізацыі цікавых праектаў банка. — Тое, што будзе адбывацца на другім і трэцім паверсе, мы не разглядаем з пункту гледжання камерцыі, — тлумачыць кіраўнік цэнтра банкаўскіх паслуг. — Мы б хацелі, каб гэты будынак стаў больш знакавым месцам для жыхароў горада.

Праект рэстаўрацыі - лаўрэат галоўнага архітэктурнага конкурсу краіны

11 лістапада 2017 года праект па рэстаўрацыі Дома з лілеямі перамог у XVIII Рэспубліканскім конкурсе лепшых архітэктурных твораў у намінацыі «Рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры і іншых аб’ектаў, якія маюць навуковага кiраўнiка» i быў адзначаны Дыпломам I ступені. Конкурс праходзіў у рамках ХII Нацыянальнага фестывалю архітэктуры, які праводзіцца грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз архітэктараў» сумесна з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва.

Побач са старадаўнім будынкам з’явiлася зарадная станцыя для аўтамабіляў будучыні

Зараз ў офіс БНБ-Банка можна прыехаць не толькі па фінансавых пытаннях, але і каб «падзарадзіцца». На прылеглай да Дома з лілеямі тэрыторыі ўжо працуе зарадная станцыя для электрамабіляў у рамках праграмы садзейнічання развіццю электратранспарту, якую праводзіць банк. Падчас працы банка зарадка будзе бясплатнай для ўсіх жадаючых.

Даведка

Дом з лілеямі, ён жа асабняк купца Крэйцара, на тагачаснай Гарохавай вуліцы пабудаваў купец другой гільдыі, дваранін Уладзімір Крэйцар. Гэты двухпавярховы дом з мансардай — яркі прыклад дома-крамы пачатку ХХ стагоддзя ў стылі мадэрн. Падобных дамоў у гістарычным цэнтры ўсяго пяць. На першым паверсе размяшчаўся магазін, на другім — кватэры, на трэцім — склады. Пазней размяшчаліся тытунёвы магазін, піўная, спартовае таварыства, ашчадкаса, сталярная майстэрня, рэкламнае бюро, аптэка. У 2007 годзе будынак набыў Беларускі народны банк. У Доме з лілеямі пасяліўся леў. Як старадаўні будынак стаў узорам рэстаўрацыі ў Гродне