Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Адзіны ў Беларусі музей царкоўнай Уніі ствараецца ў Гродне - Hrodna.life - навіны Гродна

Айцец Андрэй Крот пакуль збірае экспанаты, але канцэпцыя ўжо ёсць, піша budzma.by.

Як ні дзіўна, музея, які б расказваў пра гісторыю беларускіх грэка-католікаў, у краіне няма. Нягледзячы на тое, што за часамі ВКЛ і Рэчы Паспалітай уніяцтва было самай масавай канфесіяй у Беларусі. Першы крок да паўнавартаснага музея — стварэнне музейнай экспазіцыі ў будынку парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне.

На дадзеным этапе парафіяльны святар а. Андрэй ужо мае калекцыю прадметаў, якія лягуць у аснову экспазіцыі. Гэта і кнігі XVIII ст., надрукаваныя ў базыльянскіх друкарнях, і нацельныя медальёны з выявай св. Язафата, і рэліквіі з жыцця адроджанай у ХХ ст. Уніі, якая працягвала існаваць ў эміграцыі — Вялікабрытаніі ды Злучаных Штатах.

uniyatyi-grodna-09

«Цяжкасць, безумоўна, у тым, што на нашых землях Унія была скасаваная пасля 1839 года, — тлумачыць а.Андрэй, — таму і экспанатам мае быць як мінімум па 200 гадоў. З грэка-каталіцкімі кнігамі ў свой час асабліва змагаліся: палілі і выкідалі. Трохі больш экспанатаў па Уніі ў ХХ ст., якую прасоўвалі святары як у Беларусі, так і за яе межамі. Да прыкладу, мы маем аблачэнне, у якім служылі а. Чэслаў Сіповіч і а. Аляксандр Надсан».

Экспазіцыя, паводле папярэдніх планаў, мае складацца з блока, прысвечанага росквіту Уніі, то бок часам ВКЛ, з блока, прысвечанага адраджэнню грэка-каталіцтва ў ХХ ст., уключна з падпольным перыядам існавання царквы за часамі СССР. Яшчэ адзін блок — новае жыццё царквы з пачатку 90-х і да нашых дзён.

uniyatyi-grodna-17

«Нам было важна паказаць, што мы на гэтай зямлі не прыхадні, — працягвае а. Андрэй, — Наша царква не прыехала ў Беларусь у 90-х на пустое месца, яна мае старажытную і багатую гісторыю. Сабраныя рэліквіі маюць наглядна пра гэта сведчыць».

Цікавасць да царквы ёсць і цяпер. Да прыкладу, у парафію перыядычна прыходзяць экскурсіі, каб убачыць, як выглядае інтэр'ер і літургія ў католікаў усходняга абраду. Цяпер царкоўная грамада рыхтуецца да стварэння экспазіцыі, а а. Андрэй заклікае ўсіх прыхільнікаў дапамагчы з экспанатамі — кнігамі, малюнкамі, здымкамі, іконамі, звязанымі з гісторыяй Уніі ў Беларусі.