За апошнія дзесяць гадоў выдаткі жыхароў Гродзенскай вобласці на ежу знізіліся. Паводле статыстыкі Белстата, з 2015 да 2025 года жыхары вобласці змаглі дазволіць сабе амаль у два разы больш свініны, мукі і буракоў.
Сацыёлагі прааналізавалі, як мянялася пакупніцкая здольнасць насельніцтва Гродзенскай вобласці. Так у 2015 годзе адзін чалавек мог дазволіць сабе 75,5 кг свініны за месяц, да 2025 года гэты паказчык дасягнуў 125,4 кг. Мяса птушкі – з 103 кг да 154 кг, а малака – з 495,2 да 596 літраў.
Інакш з рыбай: калі ў 2015 годзе адзін жыхар вобласці мог купіць 113 кг, то да 2025 года гэта значэнне ўпала да 112,5 кг. За дзесяць гадоў упалі паказчыкі ў рысу – з 237,2 кг да 224,7 кг, а таксама ў яблыкаў: з 372,9 да 351 кг.
Сярод астатніх прадуктаў, якія адносяць да асноўнага спажывецкага кошыку, назіраецца рост пакупніцкай здольнасці. Сыр – з 41,9 кг у 2015 да 58,7 кг у 2025; яйкі – з 2891 да 3541 штук, сланечнікавы алей – з 186,4 да 219,2 літраў.
Згодна са статыстыкай Белстат, спажывецкія выдаткі ў вобласці падалі. Так у 2015 на харчаванне ішло 42,8% даходу, да 2025 года гэты паказчык склаў 39,1%. Год таму на алкаголь і цыгарэты выдаткоўвалі 2,2% даходу, тады ў 2015 – 3,4%. Расходы на нехарчовыя тавары (36,2%) і аплату паслуг (22,5%) падняліся: у 2015 годзе гэты паказчык складаў 33,5% і 20,2% адпаведна.
Чытайце таксама: За апошнія гады ў Гродзенскай вобласці памерла ў два разы больш чалавек, чым нарадзілася



