Мінск і Гродна аказаліся аднымі з самых запатрабаваных гарадоў да Новага года сярод расійскіх турыстаў. Гродна ўвогуле упершыню ўвайшоў у дзесятку самых запатрабаваных напрамкаў, сцвярджае медыя «Вечерний Санкт-Петербург».
Мінск жа ўпершыню абагнаў Маскву па колькасці браніравання на навагоднія святы. Спецыялісты адносяць Мінск да топ-5 напрамкаў для святкавання Новага года сярод расіян. Цяпер адзначаюць і прыкметны рост цікавасці да Гродна. Попыт эксперты ацэньваюць як “ажыятажны”.
Тройка лідараў выглядае так: Пецярбург, Мінск, Масква. Унутры краіны расіяне таксама аддаюць перавагу святкаванню Новага года ў такіх гарадах як Ніжні Ноўгарад, Казань, Яраслаўль, Кіславодск, Калінінград, Зеленаградск.
Год таму ў Беларусі назіралася падобная карціна. На СТВ паведамлялі, што Гродна стаў адным з самых папулярных гарадоў для адпачынку расіян у зімовыя святы.
Да канца лістапада былі выкуплены амаль усе білеты на цягнік Масква—Мінск, а месцаў у Масква—Віцебск не засталося зусім. Напярэдадні снежня нумары ў гатэлях і гасцініцах былі забраніраваны амаль поўнасцю.
Чытайце таксама: Беларуса абурылі цэны на арэнду домікаў у Гродне – у святы кошт дасягае $1,5 тысячы



