У Гродне ратавальнікі дапамаглі 8-гадоваму хлопчыку, пальцы якога захраслі ў пластыкавай рашотцы падачы вады ў басейне. Дзіця вызвалілі з дапамогай спецыяльнага інструмента, пасля чаго шпіталізавалі для абследавання.
Пра гэта паведамілі у МНС Беларусі.
Здарэнне адбылося ўвечары 29 верасня. Школьнік знаходзіўся ў басейне, калі яго пальцы захраслі ў пластыкавай рашотцы сістэмы падачы вады.

Самастойна вызваліць руку не ўдалося, таму на месца выклікалі ратавальнікаў. Яны выкарысталі спецыяльны інструмент і вызвалілі пальцы хлопчыка.
Пасля здарэння дзіця шпіталізавалі для абследавання.



