У Гродне мадэрнізуюць будынак гарадской паліклінікі №3 па вул. Пестрака, 4. Яго пабудавалі ў 1983 годзе, а апошнюю мадэрнізацыю правялі ў 2020-м.

У рамках мадэрнізацыі для зручнасці пацыентаў ўцяпляць фасады, заменяць дзверы, агароджы, пакрыцця, брылі парогаў і ўваходаў у склеп і вокны. Будаўніцтва зойме 20 месяцаў.

Зараз выбіраюць генпадрадную арганізацыю на выкананне будаўніча-мантажных работ. На працы выдаткуюць 455 431 рубель.

Чытайце таксама: Былую бальніцу №2 у Гродне могуць рэканструяваць пад жытло. Праект вынеслі на грамадскія абмеркаванні, але інфармацыі няма