“АВКавярня” будзе ў Гродне ў дворыку па вул. Савецкая, 14. У яе ёсць уласная кандытарская і лінейка аўтарскіх пазіцый. Абяцаюць адкрыцца “зусім хутка”.
Цяпер уладальнікі шукаюць барыста. Ён будзе рыхтаваць класіку, сезонную і аўтарскую каву.
Ва ўладальнікаў шэсць гадоў працуе кавярня ў Навагрудку. Там у меню больш за 70 напояў, уключаючы бескафеінавую каву і алкаголь, і дэсерты. Могуць зрабіць тарты на заказ. Уладальнікі распавядаюць пра гатункі кавы, якія яны выкарыстоўваюць, і спосабаў падрыхтоўкі.
Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна



