Альбом Светы Бень і Яўгена Кучмейна – гродзенскага музыканта і аўтара праекта tochka K, выйдзе ў жніўні. Музыкі ўжо прэзентавалі адзін з сумесных сінглаў — «Дух дышит». 

Света Бень — спявачка, паэтка, тэатральная рэжысёрка, а таксама лідарка гурта “Серебряная свадьба”.

Яўген Кучмейна развівае свой музычны праект tochka K, які ў 2016 годзе стаў пераможцам “Басовішча”.

Зімой 2026 стала вядома, што Яўген пераехаў у польскую прымежную вёску Малыя Азяраны. Вёска памірала без жыхароў, таму яе стараста актыўна рэкламаваў Азяраны ў медыях, як беларускіх, так і ў польскіх. Адным з тых, хто першым адгукнуўся на прапанову старасты і стаў Яўген.

Чытайце таксама: Панкі з Гродна аб’ядналіся, каб запісаць альбом