У Гродне з 20 чэрвеня пачне работу вінтажны шоўрум “Искусство времени”. Крама знаходзіцца па адрасе Падольная, 37. Пра гэта ўладальнікі распавялі ў сваім Instagram.

У асартыменце шоўрума – посуд, прадметы інтэр’еру і мэбля з Еўропы. Уладальнікі распавялі, што доўга збіралі калекцыі па макулінках, шукалі асаблівыя асобнікі і “з любоўю стваралі прастору, з якой не хочацца сыходзіць”.

Раней уладальнікі запрашалі аматараў вінтажа ў прастору “Ради тебя” па тым жа адрасе – правесці чаяванне і асабіста паглядзець прадметы.

Адкрыццё шоўрума запланавана на 20 чэрвеня. У планах – фуршэт, чаяванне з фарфоравых кубкаў, экскурс у гісторыю вырабаў і фотазоны. Таксама ў гэты дзень можна купіць тавары з 20% зніжкай. Прадметы дастаўляюць па Беларусі і краінах СНД.

Чытайце таксама: Кавярня «Джезва» адкрыла сваю блінную – ва ўнутраным двары