Кавярня пад назвай “АСВ Типика” адкрываецца на Савецкай, 10. Установа абяцае кава, чай і барнае меню. З ежы – сняданкі, дэсерты, салаты, закускі.
Меню кавярні пакуль не апублікавалі. Вядома, што гэта будзе міні-кавярня на шэсць пасадачных месцаў “з акцэнтам на якасны сэрвіс, хуткасць і прыязную атмасферу”.
Час працы – 7:00-23:00. Зараз установа ў пошуках барыста.
Кавярню адкрыла прадпрыемства “АСВ Гасцявы комплекс” – яго зарэгістравалі ў пачатку 2026 года.
Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна


