У ГЦ «Корона» на Янкі Купалы, 16а з 1 сакавіка ў тэставым рэжыме пачаў працу салон прыгажосці Unika. Раней на гэтым месцы працавала адна з кропак сеткі кафэ «Амстердам».
Новы салон прыгажосці прапануе паслугі па догляду за валасамі, у тым ліку і мужчынскімі, а таксама манікюр і педыкюр.
Мяркуючы па Instagram-акаўнце салона, яго плошча складае 500 м. кв. Інтэр’ер Unika выкананы ў натуральных бэжава-карычневых адценнях, а ў якасці акцэнтаў выкарысталі лямпы з цёплым свячэннем.
Працуе салон з 9 раніцы да 21 вечара.
Чым вядома кафэ “Амстердам”?
“Аместердам” – сетка кафэ, якія адкрываюць пры ГЦ “Корона”. Установы спецыялізуюцца на еўрапейскай кухні, таксама фармат прадугледжваў арэнду залы для правядзення банкетаў. Унутры “Амстердам” дазвалялася паліць. Мяркуючы па сацсетках, кафэ зачынілася ў 2020-м годзе.
Кропкі сеткі да гэтага часу працуюць у іншых гарадах Беларусі: дзве ў Мінску, і па адной у Барысаве, Заслаўі і Салігорску.
Чытайце таксама: Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект – падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю



