Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гістарычны дом у Гродне: продаж бізнесу ў цэнтры

У Гродне выставілі на продаж дом па вул. Тэлеграфнай, 8, паведамляецца на сайце агенцтва «Магазин недвижимости». Аб’ект 1890 года пабудовы размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, побач з паркам імя Жылібера. Кошт — дамоўны.

Будынак плошчай 485,2 м² прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У пачатку 2000-х гадоў праведзена рэканструкцыя. Дом цагляны, фасад атынкаваны і пафарбаваны, дах — металічны. Унутры пакладзены лінолеум, плітка і паркет, устаноўлены шклопакеты і падвесныя столі. У месцах агульнага карыстання выкананы рамонт.

У Гродне прадаюць гістарычны будынак у цэнтры горада разам з арандатарамі
Будынак па вуліцы Тэлеграфнай, які выставілі на продаж. Фота: shoprealty.by

«Будынак складаецца з трох паверхаў і падвала. Ён цалкам гатовы да камерцыйнага выкарыстання: праведзены ўсе камунікацыі, устаноўлены сістэмы відэаназірання, супрацьпажарная сігналізацыя і кантроль доступу. Таксама ёсць оптавалаконны інтэрнэт, тэлефонная сетка і прыватная паркоўка на 4 аўтамабілі.

Паводле інфармацыі агенцтва, у будынку ўжо ёсць арандатары. Напрыклад, там знаходзіцца мастацкая студыя «Чили».

У Гродне прадаюць гістарычны будынак у цэнтры горада разам з арандатарамі
Унутры будынка ўсё адрамантавана. Фота: shoprealty.by

Дом па вуліцы Тэлеграфнай, 8 мае доўгую гісторыю. Да Другой сусветнай вайны ён выкарыстоўваўся як жылы, пазней тут размяшчаліся ўпраўленне кінафікацыі, кінарамонтныя майстэрні і лінейна-тэхнічны вузел сувязі.

У Гродне прадаюць гістарычны будынак у цэнтры горада разам з арандатарамі
Ёсць прыватная паркоўка. Фота: shoprealty.by

У гістарычным даведніку «Біяграфія гарадзенскіх вуліц» гэты аб’ект называецца домам Банькоўскага. Магчыма, у 1903 годзе тут знаходзілася кватэра ўрача Гурвіча.

З пачатку 2000-х да кастрычніка 2015 года ў доме знаходзіўся філіял БПС-Сбербанка.