Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Продаж Маёнтка Падароск называюць незаконным

Прадпрыемства «Маёнтак Падароск» накіравала прэтэнзію ў аддзел культуры Ваўкавыскага раёна з патрабаваннем «спыніць незаконнае валоданне і распараджэнне чужой маёмасцю». Незаконным яго робіць наяўнасць чужой маёмасці ў аб’екце продажу.

Аддзел культуры Ваўкавыскага райвыканкама выставіў на продаж канфіскаваную ў Паўла Падкарытава ў 2023 годзе сядзібу ў аграгарадку Падароск Гродзенскай вобласці.

Сярод маёмасці, якая прадаецца, ёсць як мінімум адзін аб’ект, які не з’яўляецца ўласнасцю аддзела культуры райвыканкама, кажуць на прадпрыемстве.

Што за аб’екты Падкарытаў лічыць сваімі і чаму

Гэта размешчаны ў руінах стайні шматфункцыянальны павільён са складнікамі і прыналежнасцямі. Павільён быў зроблены кампаніяй «ЮПК-Строй» па асабістай замове Падкарытава і перададзены УП «Маёнтак Падароск» на праве гаспадарчага кіравання. Такі ж павільён размешчаны ў аб’екце «кузня».

Павільёны — часовыя збудаванні, якія планавалася размясціць на тэрыторыі сядзібы паводле праекту, зацверджанага Міністэрствам культуры. Іх мелі прыстасаваць пад аб’екты прыдарожнага сэрвісу: кафэ і краму. Яны самі не з’яўляюцца ні аб’ектамі нерухомасці, ні неаддзельнымі паляпшэннямі тых аб’ектаў, якія Падкарытаў набыў у аддзела культуры ў 2013 годзе.

Такім чынам, часовыя збудаванні застаюцца ўласнасцю Падкарытава і знаходзяцца ў гаспадарчым кіраванні УП «Маёнтак Падароск» дагэтуль.

Дэмантаж не дазволілі

Падчас выканання рашэння суда аб вяртанні сядзібы ва ўласнасць аддзела культуры гэтыя павільёны не арыштавалі і не апісалі. І ў выніку не перадалі аддзелу культуры.

У 2024 і 2025 гадах УП «Маёнтак Падароск» некалькі разоў прапаноўваў аддзелу культуры вырашыць лёс сваёй уласнасці дагаворным спосабам. Але адказу па сутнасці не атрымаў. Аддзел культуры таксама забараніў дэмантаж, пагражаючы звярнуцца ў праваахоўныя органы пры яго спробе.

«Фактычна цяпер аддзел культуры незаконна спрабуе прадаць чужую маёмасць, — кажуць на прадпрыемстве. — Важна таксама папярэдзіць патэнцыйнага пакупніка аб тым, што ён мімаволі можа выступіць у якасці саўдзельніка ў парушэнні чужых правоў уласнасці».

«Будзе абавязаны вярнуць маёмасць»

Таксама ёсць іншыя «абцяжарваючыя абставіны». Напрыклад, у сядзібе няма крыніцы водазабеспячэння. Каналізацыйны калектар трэба дэмантаваць, а затым пабудаваць новы, зацверджаны новым праектам.

У сядзібе няма крыніцы цеплазабеспячэння, газаправод для забеспячэння сядзібы цяплом прыйдзецца цягнуць на значную адлегласць, што звязана з вялікімі выдаткамі.

-І, вядома ж, заўсёды будзе рызыка адмены рашэння суда 2023 г. аб канфіскацыі маёмасці Падкарытава (усе дакументы старанна захоўваюцца), адпаведна, новы пакупнік можа быць прызнаны нядобрасумленным і будзе абавязаны вярнуць маёмасць законнаму ўладальніку, — нагадваюць аўтары паста.

Чытайце таксама: На адабраныя ў мецэната аб’екты ў Падароску прызначылі даты аўкцыёнаў