Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне зачынілася фірмовая крама "Коммунарки"

Крама-кавярня «Коммунарка» працавала на Савецкай у Гродне. Акрамя фірмовай прадукцыі - тартоў і цукерак, там можна было выпіць гарачы шакалад і з’есці дэсерт. Паводле інфармацыі Newgrodno.by, установа закрылася 11 кастрычніка.

«За пару дзён да закрыцця быў невялікі распродаж. Кажуць, што кафэ не пацягнула ўзрослы кошт арэнды», — распавялі сайту гродзенцы.

Што з’явіцца на месцы «Коммунарки», пакуль невядома.

Фірмовую краму на Віленскай, 2 адкрылі зімой 2017. Установу падзялілі на зоны — можна было купіць прадукцыю або пасядзець у «шакабары», дзе падавалі дэсерты і гарачы шакалад.

Чытайце таксама: У Гродне дзяўчына купіла клубніцы ў шакаладзе, а атрымала — у цвілі