Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў выйшлі на свабоду

Групу з 14 палітвязняў, у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, вызвалілі 21 чэрвеня пасля візіту ў Мінск Кіта Келага — спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

На свабоду выйшлі (дадзеныя на 21 чэрвеня, 17.00):

  • Сяргей Ціханоўскі,
  • Ігар Карней (журналіст «Радыё Свабода»),
  • Наталля Дуліна (былая дацэнт МДЛУ),
  • Акіхіра Гаеўскі-Ханада (актывіст анархісцкага руху),
  • Галіна Краснянская (беларуска Швецыі),
  • Кірыл Балахонаў (фігурант справы «Саюза Беларускага Нацыянальнага Шчыта»),
  • Сяргей Шэлег (бізнесмен),
  • Алан Роя (грамадзянін Эстоніі),
  • Ежы Жывалеўскі (грамадзянін Польшчы).
Вызваленыя беларускія палітвязні. 21.06.2025, Вільня. Фота: t.me/tsikhanouskaya
Вызваленыя беларускія палітвязні. 21.06.2025, Вільня. Фота: t.me/tsikhanouskaya

«Моцнае кіраўніцтва прэзідэнта Трампа прывяло сёння да вызвалення 14 зняволеных з Беларусі. Дзякуй ўраду Літвы за яго супрацоўніцтва і дапамогу — яны застаюцца сапраўдным сябрам і саюзнікам», — напісаў у X намеснік Келага Джон Коўл.

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Расіі і Украіне Кіт Келаг сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску 21 чэрвеня. Праз пару гадзін стала вядома аб вызваленні палітвязняў.