Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, — такое відэа ў апошні тыдзень набірае папулярнасць у Telegram-каналах Гродна і вобласці. Ролік выклікаў хвалю абмеркаванняў. Некаторыя лічаць, што вяртаць птушанят у гнёзды нельга, іншыя цешацца выратаванню птушкі. Hrodna.life даведаўся ў эксперта, хто мае рацыю.

Ролік з выратаваннем птушкі апублікавалі адразу некалькі Telegram-каналаў Гродна і вобласці. На кадрах бачна, як мужчына, стоячы на лесвіцы, падкладвае ў гняздо бусляня. Відэа суправадзілі аднолькавым подпісам: «У Беларусі мужчына ўбачыў, што з гнязда бусла выпала птушаня і ён яго вярнуў на месца. Толькі паглядзіце на рэакцыю мамы-бусла».

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?
Скрыншот відэа, дзе беларус ратуе птушаня

Лепш адвезці ў заапарк?

Меркаванні каментатараў раздзяліліся. Адны лічаць, што кранаць, а тым больш вяртаць птушанят, якія выпалі з гнёздаў — нельга. Іншыя карыстальнікі радаваліся выратаванню птушкі.

«Так, мужчына думаў, што зрабіў правільна. Аказваецца, не зусім. Яны пакідаюць сабе столькі птушанят, колькі могуць пракарміць. Лепш бы ён у заапарк адвёз, дакладна жывы бы застаўся. А так хутчэй за ўсё зноў выкіне. Значыць, мужчына нічога не ведаў і таму яму павага, ён лічыў што добры ўчынак зрабіў», — піша melnichek.vera.

«Часта яны самі скідаюць птушанят. Выседжваюць тры яйкі, каб павялічыць шанцы з’яўлення двух птушанят. Калі ўсе тры выжывуць — трэцяга скідаюць. У тым годзе было анамальна шмат птушанят. Да 5−6 у гнёздах і ўсе дарослыя. У гэтым годзе, мабыць, ежы менш, чым у тым», — выказваецца gremastitch.

«Нашыя хлопцы не дазволяць загінуць сімвалічнай для Беларусі птушцы. Нарадзілі - будзьце добрыя выгадаваць. А корму буслам сёлета і праўда мала. Усе вадаёмы абмялелыя, разліву не было, ежы мала. Так што версія аб тым, што самі выкінулі, цалкам праўдападобная», — мяркуе korochenkonatalia.

Меркаванне эксперта: ратаваць птушанят можна, але толькі калі яны выпалі з гнязда самі

Hrodna.life папрасіў спецыяліста з сферы арніталогіі Уладзіміра (імя зменена) патлумачыць, ці можна вяртаць у гнёзды птушанят, якія выпалі.

«Калі гэтае буслянё выкінулі самі бацькі, што даволі рэгулярна адбываецца ў бусліным сямействе, калі харчавання не дастаткова, то няма сэнсу яго павяртаць. Калі ж гняздо было разбурана ветрам, напрыклад, то можна пабудаваць штучнае і туды засяліць буслянят. І звычайна дарослыя птушкі хутка павяртаюцца», — распавёў нам эксперт.

Калі бусляня сапраўды выпала з гнязда, вяртаць яго на месца можна. Эксперт дадае, што бацькі не будуць адхіляць такое птушаня.