Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму на шэсць гадоў калоніі агульнага рэжыму.

UPD 23 траўня. Аўтамабіль Ежы Грыгенчы прадалі з аўкцыёну. У аўкцыёне на пляцоўцы «Белюрзабеспячэнне» 20 траўня ўдзельнічалі тры чалавекі. Кошт вырас на 5000 рублёў і склаў 18 078 рублёў, заўважыў Telegram-канал «Право имеют».

Цёмна-сіні аўтамабіль — 2000 года выпуску. Ён прадаецца на пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне». Судовы выканаўца — Болтуць Наталля Іванаўна. Пачатковы кошт аўтамабіля — 13 800 рублёў. Таргі пачнуцца 20 траўня. Паводле ацэнкі на сайце av.by, ён павінен каштаваць разы ў два больш.

«Грабёж начался с имущества жены. Вот так власти ответственно хранят или специально уничтожают имущество политических оппонентов. Снимки какая была машина и что с ней сделали прилагаются. А вы люди думаете что вы покупаете и какие будут последствия. Жыве Беларусь!!!» — напісаў Грыгенча ў сацсетках.

Машина Ежи Григенча. Фото: e-auction.by
Машына Ежы Грыгенча. Фота: e-auction.by

У лістападзе 2024 года Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым па чатырох крымінальных артыкулах. Яму прысудзілі шэсць гадоў у калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 1000 базавых велічынь (40 тыс.рублёў).