Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады меркавалі, што сустрэча дасць магчымасць наладзіць сувязі паміж бізнесамі дзвюх краін.

Нягледзячы на ​​тое, што анонс форуму быў зроблены толькі на рускай мове і ўсяго на некалькіх пляцоўках — сайце Гродзенскага аблвыканкама, райвыканкама, у газеце «Гродзенская праўда» і некаторых раённых газетах, дзяржаўныя Telegram-каналы паведамляюць, што ўдзельнікамі сустрэчы сталі «каля 15 дэлегацый». Падчас сустрэчы прадпрымальнікі «пашырылі кола партнёраў і ўстанавілі кантакты на нацыянальным і міжнародных узроўнях».

Да форуму рэдакцыя Hrodna.life спрабавала даведацца аб мерапрыемстве больш, але на нашыя паведамленні, адпраўленыя з польскіх адрасоў, арганізатары не адказалі.

Скандальны палітык і дробны бізнесмен: хто прадстаўляў польскі бок на форуме

Ад польскага боку на форуме выступіў, у тым ліку, Кшыштаф Талвіньскі — адыёзны палітык, вядомы сваімі рэзкімі выказваннямі. У Польшчы стаўленне да спікера неадназначнае.

На форуме Талвіньскі выказаў меркаванне аб тым, што сучасная Еўропа не зможа існаваць без Расіі. Таксама спікер паведаміў, што падпісаў пагадненне з Ліберальна-дэмакратычнай партыяй Беларусі, дзе ключавы пункт — «умацаванне сувязяў з Расіяй у эканоміцы, палітыцы і культуры».

Па тэме: Маргінал і прыхільнік Пуціна: хто такі Кшыштаф Талвіньскі

Яшчэ адным прадстаўніком польскага боку стаў прадпрымальнік Пётр Лучай. У 2024 годзе ён безвынікова спрабаваў стаць мясцовым дэпутатам у Падляскім ваяводстве. На сустрэчы бізнесмен узгадаў, што раней гадавы абарот паміж Беларуссю і Польшчай даходзіў да € 3 млрд. Цяпер разлічваць на такія бюджэты не даводзіцца — таму Лучай заклікаў удзельнікаў «вярнуцца да добрага суседства».

Сумесны польска-беларускі бізнес прадстаўляў Анатоль Вялікін — кіраўнік прадпрыемства па вытворчасці тары і ўпакоўкі «Бел-Пласт Інтэрнэшнл». Вялікін прызнаў, што ў сучасных умовах развіваць супрацоўніцтва складана. Але, «хто хоча працаваць — шукае магчымасці», лічыць прадпрымальнік.

У мінулым палякі былі гатовы інвеставаць у гродзенскія праекты

Правядзенне такіх форумаў у Гродне практыкавалася і раней. Напрыклад, у 2018 годзе ў аблвыканкаме прайшла сустрэча з Падляскім клубам бізнесу.

Тады польскія прадпрымальнікі прапаноўвалі адкрыць сумеснае прадстаўніцтва, пусціць больш транспарту паміж Гродзенскай вобласцю і Падляссем, а таксама стварыць гастранамічную сетку і вытворчасць паўфабрыкатаў.

Удзельнічаў у той сустрэчы і Анатоль Вялікін. Сем гадоў таму прадпрымальнік заяўляў, што прынятыя на той момант заканадаўчыя акты дазваляюць замежным інвестыцыям прыйсці ў краіну. А польскі бізнэс зацікаўлены ў супрацоўніцтве з беларускімі прадпрымальнікамі.

У Гродне і рэгіёне ёсць сумесныя польска-беларускія прадпрыемствы, у тым ліку буйныя. Многія з іх — рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест». Фірма з польскім капіталам займаецца рэканструкцыяй гродзенскага піўзавода.

Чытайце таксама: «Жалезная заслона» апусцілася пад Гродна: што нясе закрыццё межаў беларускай эканоміцы і грамадству