Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе нумары на майскія святы забраніраваны. Ён жартуе, што цяпер давядзецца купляць палатку або шукаць начлег у іншых гарадах вобласці. Hrodna.life праверыў, ці засталіся свабодныя нумары ў гасцініцах Гродна.

Нумары ў модных гатэлях Гродна разабраны

У гасцініцы VS Design Hotel на Урыцкага, 23 ёсць 11 нумароў. Пры спробе забраніраваць начлег для аднаго госця з 1 па 4 траўня сайт паведамляе, што нумароў няма. Аналагічная сітуацыя і на дыяпазон дат з 9 па 11 траўня.

Пачынаючы з 12 траўня свабодныя нумары ў гасцініцы ёсць — прапануецца некалькі варыянтаў коштам ад 581 да 777 руб.

На базе адпачынку «Прывал» у Пышках адшукаць свабодны нумар на травеньскія святы таксама аказалася праблематычна. З 1 па 3 траўня браніраванне недаступнае. Свабодныя нумары ёсць з 4 па 7 траўня, коштам ад 80 да 160 руб. Але ўжо 8 і 9 траўня спыніцца ў «Прывале» не атрымаецца.

У «Кронан Парк Гатэлі» аналагічная сітуацыя: з 1 па 4 траўня даступных нумароў няма. Але пачынаючы з 5 траўня бронь у гатэлі даступная ў любы з дзён. Ноч у «Кронан Парк Гатэлі» каштуе ад 500 да 1030 руб.

Па тэме: Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Не атрымаецца спыніцца і ў апарт-гатэлі «Сямашка» на Калючынскай, 23. Нумары ў гасцініцы забраніраваны з 1 па 9 траўня.

У гатэле The Cult, які нядаўна адкрыўся на месцы гістарычнага будынку, свабодных нумароў з 1 па 3 траўня адшукаць не ўдалося. Месцы таксама забраніраваны на 8 і 9 траўня. У прамежкавых датах ёсць вольныя слоты коштам ад 550 да 750 руб.

У буцік-гатэлі «Новы свет» нумары з 1 па 4 траўня, а таксама на 8 і 9 траўня забраніраваны. Пачынаючы з 12 траўня можна абраць пакой за 280 руб.

«Нёман», «Славія» і «Турыст» гатовы прымаць гасцей

У гасцінічным комплексе «Турыст» засталося некалькі свабодных слотаў на травеньскія святы. Нумары коштам ад 90 да 104 руб. даступныя 1, 3, 4 і 5 траўня. Таксама спыніцца ў гатэлі можна ў ноч з 8 на 9 траўня.

У гасцініцы «Славія» з 1 па 4 траўня прапануюць адразу некалькі варыянтаў на выбар: нумар для маладых за 990 руб., люкс-нумар за 250 руб. і апартаменты на Траецкай за 150 руб.

У гатэлі «Нёман» нумары даступныя ўвесь месяц, цалкам забраніравана толькі адна дата — 17 траўня. За ноч у гатэлі давядзецца аддаць ад 170 да 280 руб.

Чытайце таксама: У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры