Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне прадаюць будынак пазбаўленага ліцэнзіі "Нового зрения”

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра «Новое зрение» на вул. Леніна, 13−3. У 2023 годзе яму забаранілі медычную дзейнасць. Тады ж супраць уладальніка «Нового зрения» і чатырох яго супрацоўнікаў завялі крымінальную справу за нібыта «заробкі ў канвертах», піша Telegram-канал «Право имеют».

У Гродне прадалі маёмасць фірмы «Новое зрение». На таргі паступіла толькі адна заяўка. Удзельнік пагадзіўся на куплю, піша Telegram-канал «Право имеют».

Цэннік на памяшканне ў 130 «квадратаў» пачынаецца з 45 100 рублёў. Для ўдзелу ў таргах трэба ўнесці задатак у 10% ад сумы. Таргі пачнуцца 24 красавіка на пляцоўцы «Белюрзабеспячэнне». Орган прымусовага выканання — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама.

Памяшканне знаходзіцца ў будынку, прызнаным матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Яно прадаецца без мэблі і абсталявання.

Ёсць абцяжаранні - забарона на рэгістрацыйныя дзеянні судовага выканаўцы. Спачатку трэба атрымаць у судовага выканаўцы дакумент, які пацвярджае адмену забароны, і зарэгістраваць спыненне забароны.

-«Новое зрение» альбо адбяруць, альбо прададуць. У іх, мабыць, стаіць канкрэтная задача — забраць усю ўласнасць прадпрыемства і абсталяванне для нейкага спадара, які будзе стаяць за другой-трэцяй юрыдычнай асобай. Прадпрыемства фактычна скрадзенае. У далейшым той, хто набудзе яго, будзе валодаць крадзенай уласнасцю, — каментаваў Zerkalo.io заснавальнік фірмы Алег Каўрыгін.