Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета «Гродзенская праўда». Пры гэтым з’яўляюцца і новыя камерцыйныя аб’екты. Напрыклад, у пачатку сакавіка 2025 года ў падвале на Савецкай, 14 адкрылася чарговая ўстанова — кафэ MoonTea. Тлумачым, у якіх выпадках выкарыстоўваць падвал у камерцыйных мэтах можна, а ў якіх — не.

Калі падвал нельга выкарыстоўваць пад бізнэс?

Асноўнае прызначэнне падвала — падтрымка інфраструктуры будынка і размяшчэнне унутрыдамавых камунікацый: каналізацыі, вадаправода і электрычнасці.

Выкарыстоўваць падвал для камерцыйных мэт можна толькі ў тым выпадку, калі ў ім няма камунікацый, а само памяшканне зарэгістравана як асобны ізаляваны аб’ект.

Як дамовіцца з уласнікамі?

Калі ў сутарэннага памяшкання адзін уласнік, ён можа выкарыстоўваць падвал у сваіх мэтах у адпаведнасці з заканадаўствам.

Але падвал можа адносіцца да агульнай маёмасці сумеснага домаўладання. Тады жыхары маюць права здаваць падвал ці частку памяшкання ў арэнду. Для гэтага патрабуецца правесці агульны збор уласнікаў жылля. Удзел у ім павінны прыняць не менш як 50% членаў таварыства.

Каб выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах падвал, які знаходзіцца ў сумесным валоданні жыхароў, таксама патрабуецца рашэнне агульнага сходу ўдзельнікаў домаўладання. Гэта рэгулююць артыкулы 159, 166 і 167 Жыллёвага кодэкса.

Ці можна мяняць планіроўку падвала пад патрэбы бізнесу?

Для змены планіроўкі ці прызначэнні памяшкання трэба распрацаваць праект. Потым ён узгадняецца з архітэктурнай, санітарнай і пажарнымі службамі. Калі ў будынка ёсць гісторыка-культурны статус, то патрабуецца дазвол і ад Міністэрства культуры.

Для выкарыстання склепа пад бізнес трэба выканаць усе нормы: усталяваць вентыляцыю, правесці гарачую і халодную ваду, падлучыць ацяпленне, электразабеспячэнне і святло.

Што рабіць з закапанымі падваламі?

Частку падвалаў у гістарычнай частцы горада закапалі з меркаванняў бяспекі, каб захаваць будынкі ад грунтавых вод. Перш чым выкарыстоўваць такія падвалы ў камерцыйных мэтах, спатрэбіцца заключэнне ад спецыялістаў у галіне гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама геадэзіста. Спецыяліст павінен даследаваць, наколькі бяспечна карыстацца такім памяшканнем.

Чытайце таксама: У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома