Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне праз ДНК устанавілі сваяцтва паміж памерлым мужчынам і дзіцем

Жанчына звярнулася ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ) па Гродзенскай вобласці, каб устанавіць бацькоўства памерлага мужчыны ў дачыненні да яе нованароджанага дзіцяці. У афіцыйным шлюбе з памерлым гродзенка не была.

Правядзенне ДНК-тэсту ўскладнялася тым, што адзіным даступным для даследавання матэрыялам былі парафінавыя блокі з біяпсійнымі фрагментамі (кавалачкі розных органаў, апрацаваныя фармалінам). Фрагменты былі ўзятыя ў мужчыны яшчэ пры жыцці, калі ён праходзіў абследаванне ў медыцынскай установе, паведамілі ў ДКСЭ.

Даследаванні праводзіліся сумесна з біёлагам і гістолагам. Вынікі ДНК-тэсту пацвердзілі сваяцтва.

Чытайце таксама: Удалы пошук бацькi па ДНК і радавод да дзявятага калена. Як беларусы знаходзяць інфу пра продкаў