Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу

У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу (АДДС) на 16 арганізацый. Яна аб’яднае экстраныя службы і камунальныя арганізацыі горада. Разабраліся, навошта яна патрэбна, чым будзе карысная гродзенцам і як ёй карыстацца.

Рашэнне гарадскога выканкама аб стварэнні службы апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. У службу ўвойдуць:

  • гарадскі аддзел па надзвычайных сітуацыях Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС РБ,
  • РАУС Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў,
  • Ленінскі і Кастрычніцкі аддзелы Дэпартамента аховы МУС РБ,
  • ААТ «Гродна Азот»,
  • завод «Хімвалакно»,
  • Гродзенскі гарадскі раён электрычных сетак філіяла «Гродзенскія электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга»,
  • філіял «Гродзенскія цеплавыя сеткі» РУП «Гроднаэнерга»,
  • ПУ «Гроднагаз» РУП «Гроднааблгаз»,
  • ДУКПП «Гроднаводаканал»,
  • філіял «Гродзенская цеплаэлектрацэнтраль-2» РУП «Гроднаэнерга»,
  • Гродзенская абласная станцыя хуткай медыцынскай дапамогі,
  • Гродзенскі занальны вузел электрасувязі Гродзенскага філіяла РУП «Белтэлекам»,
  • Аб’яднаная станцыя Гродна транспартнага РУП «Баранавіцкае аддзяленне Белчыгунка»,
  • Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка.

Большасць службаў і арганізацый, акрамя сілавікоў, водаканала і ЖКГ, былі падключаны да АДДС з іх згоды.

Дазваніцца ў службу можна будзе па нумарах 101 ці 112. Так жыхары змогуць хутка атрымаць дапамогу пры аварыях, пажарах, камунальных збоях і іншых экстраных сітуацыях.

Навошта патрэбна новая служба і як будзе працаваць

Галоўная задача новай службы — аператыўнае рэагаванне на надзвычайныя сітуацыі і прадухіленне праблем, якія парушаюць нармальнае жыццё гараджан.

Усе звароты паступяць у Цэнтр аператыўнага кіравання (ЦАУ) на Курчатава, 1. Там паведамленні прааналізуюць і перададуць у патрэбную службу. Напрыклад:

  • калі адбыўся пажар — выклік накіруюць ратавальнікам,
  • пры аварыі на водаправодзе — у «Гроднавадаканал»,
  • пры адключэнні электрычнасці — у энергаслужбы.

АДДС забяспечыць хуткае ўзаемадзеянне паміж службамі, што павінна скараціць час рэакцыі на здарэнні. Гараджанам не трэба будзе шукаць кантакты розных арганізацый, а павінна хапіць аднаго званка.

Чытайце таксама: Паступае 800 званкоў у суткі. Як у Гродне працуе партал 115.бел