Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Рэканструкцыя піўзавода ў Гродне: якім будзе «Бровар Кунца»

«Бровар Кунца» — такая назва з’явілася ў Instagram-профілі, прысвечаным рэканструкцыі комплексу былога гродзенскага піўзавода і палаца Агінскіх. Апублікавалі і рэндэры для гістарычнага будынка.

Новую назву для адроджанага комплексу былога піўзавода вырашылі пашукаць у канцы 2014 года. Для гэтага кампанія-інвестар збірала варыянты ад гродзенцаў на сайце піўзавода.

Хутка паставяць флюгер

Цяпер будаўніцтва завершана на 75%. Канчатковы выгляд комплексу стане вядомы толькі пасля ўзгаднення ўсіх дэталей з адпаведнымі інстанцыямі, удакладнілі на ТРК «Гродно». Будаўнікі заканчваюць мантаж даху, а таксама заліваюць падпорныя сценкі і ліфтавыя шахты, з дапамогай якіх звяжуць унутраны дворык піўзавода з вуліцай Заводскай. Пасля спецыялісты плануюць прыступіць да мантажу флюгера і добраўпарадкавання тэрыторый. Унутраны дворык добраўпарадкуюць, а ад набярэжнай Нёмана да тэрыторыі комплексу зробяць бясшвоўны пераход.

У будынку размесцяць аўтэнтычную піваварню і захаваюць гістарычны антураж. Там пакажуць знойдзеныя падчас рэканструкцыі артэфакты: старыя бутэлькі, кегі, этыкеткі ад піва.

Прастору завода злучаць з набярэжнай Нёмана. У бліжэйшы час на будынку ўсталююць флюгер. Асноўныя работы плануюць закончыць да канца 2025 года. Новы інвестар пачаў рэканструкцыю восенню 2021 года. Пасля пачатку работ праект змянілі, але на карысць спадчыны. З-за гэтага тэрміны будаўніцтва істотна зрушылі.