Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенцы скрыжавалі “Волгу” з Bugatti – вынік абышоўся ім у $120 тысяч

Гродзенец Аляксандр Барысевіч патраціў тры гады на тое, каб скрыжаваць «Волгу» з Bugatti. У рэалізацыі праекту яму дапамагала каманда з трох чалавек. Як паведамляе Onliner.by, у сакавіку 2025 года гродзенцы прэзентавалі сваю вынаходку — «Волгаці».

Некалькі гадоў таму Аляксандр знайшоў у інтэрнэце скрыжаваны «Масквіч» з Bugatti Chiron. Ідэя гродзенцу спадабалася і ён вырашыў яе рэалізаваць.

— Сталі накідваць варыянты. Можа, узяць кузаў Bugatti пасвяжэй? Ну, тады і «морду» можна замяніць! «Прыфаташопілі» пярэднюю частку ад ГАЗ-24 «Волга», а потым дашлі да класікі — да дваццаць першай. Першапачаткова донарам шасі і сілавога агрэгата быў пярэднепрывадны Ford Probe. Але пазней я зразумеў: калі ўсё будзе гатова, хачу, каб на гэтым аўтамабілі можна было ўвесь час ездзіць. Так і падабралі больш прыдатны варыянт — шасцёрку з маторам на 330 коняў, — распавядае Аляксандр.

У канчатковым варыянце машыны дэталяў ад «Волгі» не засталося. Гродзенцы здымалі матрыцу з запчастак машыны, напрыклад капота, а затым выраблялі ідэнтычныя дэталі са шклапластыка. Кузаў Bugatti маляваўся на кампутары, затым стваралася 3D-мадэль, а на яе аснове выраблялася дэталь са шклапластыка.

— Частка задняга бамперу Bugatti каштуе $ 100 тыс., таму, відавочна, запчастак ад яго тут няма, — адзначае гродзенец. Рэалізацыя «Волгаці» абышлася ў $ 120 000.

Гродзенец дадае, што ў машыны ёсць праблемы з легалізацыяй — паставіць яе на ўлік у Беларусі наўрад ці атрымаецца.

— Мы ніяк не пазіцыянуем праект з камерцыйнага пункту гледжання. Гэта проста такі праект па фану. Адпаведна, мы не гатовыя рабіць падобныя машыны пад замову, — дадае Аляксандр.

Гродзенец вядзе YouTube-канал «Лихой ТопорЪ» — там ён публікуе ролікі, у якіх паказвае, як рэстаўрыруе машыны. Аляксандру хацелася ажывіць канал, таму ён і вырашыў рэалізаваць ідэю са скрыжаваннем «Волгі» і Bugatti. Гэта стала свайго роду піяр-ходам.

Чытайце таксама: Ад 260 тысяч да паўмільёна. Якія самыя дарагія ўжываныя машыны можна купіць у Гродне