Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Атрымаць бясплатную вакцыну ад ВПЧ можна будзе ўжо ў траўні

Вакцына супраць ВПЧ (вірус папіломы чалавека) з’явіцца ва ўстановах аховы здароўя ў траўні. Дзеці, якія па ўзросце падыходзяць для вакцынацыі, атрымаюць прэпарат за кошт рэспубліканскага бюджэту, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Прышчэпліваць ад ВПЧ будуць дзяўчынак ва ўзросце да 11 гадоў. Як раней паведамляў мінздраў, арганізаваная вакцынацыя дзяўчынак 2014 года нараджэння пачнецца ў красавіку-траўні (1-я доза вакцыны) і ў кастрычніку-лістападзе (2-я доза вакцыны).

Вакцына ад ВПЧ каштавала больш за 1000 руб., але атрымаць яе было складана

Прышчэпку ад ВПЧ уключылі ў Нацыянальны каляндар у студзені 2025 года. Да гэтага атрымаць вакцыну можна было толькі на платнай аснове.

Па стане на 2024 год кошт трох доз вакцыны ў мінскай паліклініцы складаў 1150 руб. Адна доза вакцыны ў Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтры каштавала амаль 340 руб. Аднак запісацца на вакцынацыю было праблематычна — прэпарата ва ўстанове не было.

Чаму важна прышчапляцца ад ВПЧ

Вакцынацыя супраць ВПЧ дапамагае абараніць жанчын ад раку шыйкі маткі. Эфектыўнасць прышчэпкі перавышае 90%.

У Беларусі рак шыйкі маткі займае другое месца сярод самых распаўсюджаных анкалагічных захворванняў у жанчын. Штогод у краіне дыягнастуецца больш за 900 выпадкаў гэтай хваробы, саступаючы па частаце толькі раку грудзей.

Чытайце таксама: Як беларусы спрабавалі прышчапіцца ад ВПЧ, але не маглі гэта зрабіць з-за адсутнасці вакцыны