Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Шчорсах пачалі аднаўляць сядзібу Храптовічаў

У аграгарадку Шчорсы прыступілі да аднаўлення гаспадарчых пабудоў былой сядзібы Храптовічаў. Ужо пачалі крыць дах, а таксама замуроўваюць праёмы ў сценах, што з’явіліся ў савецкія часы.

Пра ход рэстаўрацыі ў Facebook распавёў краязнавец Зміцер Юркевіч. Ён нагадвае, што вяндлярня, якой зараз патрабуецца рамонт даху, раней прадавалася за адну базавую. Але, наколькі вядома Зміцеру, пакупнік так і не знайшоўся.

Будынак спрабавалі прадаць некалькі разоў, паступова зніжаючы кошт на аўкцыёне.

Як актывісты спрабавалі аднавіць сядзібу Храптовічаў

Аднаўленнем сядзібы займалася арганізацыя «Фонд Шчорсы-Храптовічы», які з’явіўся ў 2017 годзе. За першы год існавання фонду актывісты арганізавалі даследаванні парка сядзібы са спецыялістамі з Інстытута эксперыментальнай батанікі.

Пасля парк пачалі расчышчаць, а таксама правялі тэхэкспертызу Мураванкі — комплексу сельскагаспадарчых пабудоў у выглядзе сярэднявечнага замка.

У 2020 годзе фонд у партнёрстве з Навагрудскім райвыканкамам і польскай гмінай Седльцэ выйграў еўрапейскі грант на аднаўленне вяндлярні.

Але тады з-за пандэміі адмяніўся традыцыйны «летнік», падчас якога валанцёры збіраліся на тэрыторыі сядзібы і займаліся яе аднаўленнем. Паступленне грантавых інвестыцый таксама апынулася пад пытаннем. Як адзначала дырэктарка фонду Ганна Булда, рукі ў яе «фактычна апусціліся».

— Больш за ўсё заснавальнік фонду баіцца таго, што сядзіба Храптовічаў паўторыць сумную долю дзясяткаў маёнткаў у розных кутках Беларусі — будзе зарастаць дрэвамі і хмызняком, трухлець і развальвацца, і ў адзін цудоўны дзень проста пойдзе пад бульдозер, — адзначала Ганна.

У 2021 мясцовыя ўлады забралі ў фонда будынак для валанцёраў, забаранілі летні лагер і спынілі супрацоўніцтва, але не выходзілі з сумеснага трансгранічнага праекта, па якім павінны былі атрымаць фінансаванне.

Адначасова Упраўленне юстыцыі пачала «планавую» праверку фонда. Навагрудскі выканкам сам пачаў рэгістраваць трансгранічны праект у Беларусі, але польскі бок з яго выйшаў. Афіцыйна — праз пандэмію і мігранцкі крызіс на межах дзвюх краін.

Адразу пасля гэтага раённае ўпраўленне юстыцыі падала ў суд на ліквідацыю фонду. Ён трапіў пад хвалю масавых ліквідацый грамадскіх арганізацый у Беларусі ў 2021−2022 гадах.