Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне адкрылі кітайска-беларускі цэнтр і каледж

Там можна будзе вучыць кітайскую мову і вывучаць культуру. Студэнты і супрацоўнікі змогуць ездзіць у Кітай па абмене, а найлепшых вучняў адправяць на практыку ў каледж у Ціндао.

Кітайска-беларускі цэнтр «Бан.Мо (Рубен.Мозі) Каледж» адкрылі ў Гродне на базе гуманітарнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, расказаліна «Гродно Плюс».

З Ціндао падпісалі дамову аб сумесных адукацыйных праграмах. Матэрыяльна-тэхнічную і навучальна-метадычную базу новага цэнтра будзе фінансаваць Кітай.

Чытайце таксама: Беларуская папулярней за рускую, а замест амерыканцаў - кітайцы. Што змянілася ў летніх моўных школах у Гродне

Супрацоўніцтва па прынцыпе 3+2 — тры гады дзеці вучацца ў інстытутах у Кітаі і на апошнія два гады могуць паступіць у ГрДУ — існуе даўно, расказаў Ван Яацянь, заснавальнік навукова-адукацыйнага цэнтра «Яацянь». «Мне хацелася б акрамя кітайскай мовы, культуры перадаць яшчэ сумесныя праграмы, стажыроўкі, каб нашы прафесары змаглі прыязджаць і маглі перадаць нашу тэхніку, магчымасці», — сказаў ён.

Ціндао — партовы горад у правінцыі Шаньдун на ўсходзе Кітая. Вясной 2024 ГрДУ заключыў дамову аб міжнародным супрацоўніцтве з універсітэтам Ціндао, а ўсяго ў ВНУ заключана 32 міжнародныя дагаворы з рознымі навукова-адукацыйнымі ўстановамі Кітая.

Якія яшчэ сувязі з Кітаем мае Гродна

Акрамя таго падчас візіту ў Гродна дэлегацыі з кітайскага горада Ланьчжоў правінцыі Ганьсу падпісалі некалькі пагадненняў і план супрацоўніцтва паміж гарадамі на 2024−2026 гады, а таксама дамову аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім універсітэтам і каледжам Ланьчжоў.

У траўні Гродна падпісаў пратакол намераў аб сяброўскіх сувязях і развіцці ўзаемаадносін з горадам Лохэ правінцыі Хэнань. З гэтым горадам таксама збіраліся падпісаць пратаколы намераў паміж гродзенскімі вузамі і ўпраўленнем адукацыі. Спрабуюць наладзіць сувязі і з кітайскімі тураператарамі.

Гродзенская вобласць спрабуе развіваць партнёрскія адносіны з правінцыяй Ганьсу ўжо 17 гадоў. Цяпер знешні гандлёвы абарот з КНР з’яўляецца адным з асноўных для Гродна, расказаў намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Дзмітрый Міхальскі. Кітайскімі і расійскімі камплектуючымі на Гродзенскім механічным заводзе замяняюць недаступныя з-за санкцыяў заходнія. А вось гасцініцу «Гродна» кітайскія інвестары не могуць адрэстаўраваць з 2016 года, нягледзячы на ​​візіты Караніка ў Кітай і «апошнія папярэджанні».

Чытайце таксама: