Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Рамонт моста на Фамічова працягваецца: стары мост разабралі

Дэмантаж моста праз яр паміж вуліцай Фамічова і лесапаркам Румлёва — першы этап рамонту, якія пачаўся ўлетку. Плануецца, што работы скончацца ў студзені 2025 года. Такі тэрмін пазначаны на пашпарце аб’екта.

Рамантаваць мост пачалі ў канцы чэрвеня — тады на пляцоўцы з’явілася спецыяльная тэхніка. Цяпер жа мост разабралі цалкам, паведамляе Newgrodno.by.

рамонт моста на Фамічова ў Гродне
Рамонт моста на Фамічова. Фота: newgrodno.by

Наступны этап — узвядзенне новай канструкцыі. Новы мост будзе з парэнчамі 1,3 м вышынёй. Злучэнне моста і падыходаў да яго таксама абгародзяць, зробяць пандус, прадугледзяць асвятленне і сістэму зліву вады. Новую канструкцыю будуць узводзіць з маналітных жалезабетонных пліт. Раней планавалася, што работы завершацца да канца 2024 года. Цяпер тэрмін завяршэння — студзень 2025.

Мост на Фамічова закрылі больш за два гады таму

Дзякуючы мосту на Фамічова людзі маглі не рабіць вялікі круг, каб абысці яр. Але з пачатку 2022 года мост закрыты з-за аварыйнага стану.

Па тэме: Колькі грошаў гарадскія ўлады выдаткавалі на рэканструкцыю моста

У кастрычніку 2022 года высветлілася, што на мост страчаная праектная дакументацыя. У сакавіку 2023 года гарадская ЖКГ пачала шукаць распрацоўніка для перадпраектнай дакументацыі. На распрацоўку гатовы былі выдаткаваць 30 тыс. рублёў з бюджэтных сродкаў. Чыноўнікі вагаліся, ці дастаткова будзе ўзмацніць канструкцыі, ці давядзецца будаваць мост нанова.