Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Джазмен Аляксандр Краўчук выпусціў альбом "Ethno Style"

Альбом «Ethno Style» напісаны ў этна-арт-рок стылістыцы. Аляксандр Краўчук працаваў над ім сем гадоў на пяці музычных студыях.

У альбоме восем кампазіцый, тэксты — на беларускай мове. Агульны час гучання — 60 хвілін. У праекце бралі ўдзел музыканты розных кірункаў, сярод якіх Аляксандр Сапега (Apple Tea) і Аляксандр Старажук (Ляпіс Трубяцкой). Аўтар фота для вокладкі - Ілля Гелей. Бюджэт праекта склаў больш за $ 5000, падзяліўся Краўчук у сваім Facebook. Альбом выйшаў на мінскай студыі «Kovcheg» у канцы ліпеня 2024 года. Яго можна скачаць на лічбавых платформах, падзяліўся музыка, — праўда, не ўдакладніў, на якіх менавіта.

Аляксандр Краўчук — гродзенскі джазмен і кампазітар, арганізатар канцэртаў у рамках праекту Jazz Stories («Джазавыя гісторыі»). Сам праект джазавых канцэртаў у Гродне, якія на працягу пяці гадоў праходзілі ў двары Новага замка і ва ўнутраным дворыку Музея рэлігіі, зараз на паўзе.