Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Загінуў Пшэмыслаў Расевіч, баец палка Каліноўскага, валанцёр з Гродна

У час выканання баявых абавязкаў ва Украіне загінуў баец палка Каліноўскага і Міжнароднага легіёна, грамадзянін Польшчы, Пшэмыслаў «Кордзіян» Расевіч-Кучынскі. Раней ён быў валанцёрам у Гродне і вадзіў бясплатныя экскурсіі.

Пшэмыславу было 36 гадоў. Ён меў беларускія карані, валодаў беларускай мовай і цікавіўся нашай гісторыяй і культурай. Ён лічыў Беларусь сваёй другой Бацькаўшчынай, адзначылі ў прэс-службе Палка Каліноўскага. «Кордзіян паспеў прайсці не малы баявы шлях і ўсяляк намагаўся дапамагаць беларускім добраахвотнікам ва Украіне», — напісаў полк. Мужчына загінуў 6 жніўня. 13 жніўня на Байковых могілках у Кіеве прайшла цырымонія развітання ў суправаджэнні ганаровай варты Узброеных сіл Украіны. На ёй прысутнічала маці загінулага. Яна трымала каля труны тры сцягі: Польшчы, Украіны і Беларусі, што сімвалізавала адданасць Пшэмыслава Расевіча-Кучынскага справам гэтых краін, піша Fakt.pl. Ваяра пахавалі, згодна з ягонай апошняй воляй, на Лычакаўскіх могілках у Львове.

Як Пшэмыслаў Расевіч-Кучынскі звязаны з Гроднам

У 2018−2019 гадах Пшэмыслаў жыў у Гродне, год быў валанцёрам у адной з грамадскіх арганізацый у межах міжнароднай праграмы абмену «Еўрапейскі корпус салідарнасці». Дапамагаў весці заняткі па польскай мове, ладзіць іншыя імпрэзы. Таксама ён праводзіў бясплатныя экскурсіі па горадзе на польскай і англійскай мовах — Free walking tour.

Чытайце таксама: Бясплатныя экскурсіі ў Гродна абурылі чыноўнікаў ад турызму: што ім не спадабалася?

Знаёмыя з Пшэмыславам успамінаюць яго па-рознаму. «Быў спакойным і ветлівым, негаваркім», — расказаў адзін з гродзенцаў, які працаваў з ім у той час. Пасля валанцёрства ў Гродне Пшэмыслаў пераехаў у Брэст. «Менавіта там яго цікаўнасць да беларускага раскрылася найбольш ярка», — адзначае гродзенец. Іншая калега Пшэмыслава па валанцёрству ўспамінае, што ён быў «досыць шалёны чалавек».

Да палка Каліноўскага Пшэмыслаў далучыўся ў верасні 2022 года.