Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Спіс намінантаў на прэмію Гедройця 2024 - ёсць два гродзенца

Журы прэміі імя Ежы Гедройця зацвердзіла спіс намінантаў на 2024 год — агулам у яго ўвайшлі 14 аўтараў. Сярод іх ёсць два пісьменнікі з Гродна: Ганна Янкута і Яўген Аснарэўскі.

Гродзенскі блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі намінаваны за кнігу «Пастэга». Гэта постмадэрнісцкі твор, у якім аўтар дэканструюе стэрэатыпнае фэнтазі і «ламае» чацвёртую сцяну. Гісторыя закручваецца вакол пісьменніка Тэта і яго вучаніцы Алі.

Ганна Янкута патрапіла ў спіс намінантаў з кнігай «Час пустазелля». Гэта збор апавяданняў, у якіх пісьменніца спрабуе асэнсаваць «бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года». У час падарожжаў па розных гарадах — Варшаве, Мінску, Гродне і Кракаве — лірычныя героі спрабуюць зразумець працэсы, якія адбываюцца ў свеце.

Слухайце і чытайце: «Час пустазелля» Ганны Янкуты — у заключным эпізодзе падкаста «Гаворыць Гродна«

Найбольшую колькасць кніг — чатыры — у сёлетнім спісе мае выдавецтва «Янушкевіч». На другім месцы — выдавецтва Gutenberg Publisher з трыма кнігамі.

Прэмія Гедройця — што гэта такое?

Прэмія Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года — гэта галоўная незалежная літаратурная ўзнагарода Беларусі. Заснавальнікамі прэміі выступілі Амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў.

У апошніх трох гадах пераможцамі станавіліся Ева Вежнавец з кнігай «Па што ідзеш, воўча?», Сяргей Абламейка з кнігай «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая», а таксама Ганна Кандрацюк з кнігай «У прысценках старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы».