Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Чыноўнікі адказалі на петыцыю пра іспыт па гісторыі

Пытанне аб увядзенні абавязковага іспыту па гісторыі Беларусі, каб атрымаць грамадзянства, заслугоўвае ўвагі і будзе разгледжана пры наступным унясенні змяненняў у Закон «Аб грамадзянстве». Так улады адказалі на петыцыю беларусаў.

петыцыя, электронны подпіс петыцыі, электронная петыцыя
Электронная петыцыя. Ілюстрацыйнае фота. Створана з дапамогай штучнага інтэлекту DALL-E

Пытанне заслугоўвае ўвагі

У пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў аўтарам калектыўнага звароту адказалі, што «узнятае пытанне заслугоўвае ўвагі і будзе разгледжана пры наступным унясенні змяненняў» у Закон Беларусі «Аб грамадзянстве».

Але ў 2024 годзе паводле плану падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў карэкціроўка закона не прадугледжана. Аўтару петыцыі Уладзіму Кавалкіну 8 ліпеня 2024 адказаў Мікалай Бузін, старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносін і сродках масавай інфармацыі Мікалая Бузіна.

Што гэта за петыцыя?

У чэрвені 2024 года на сайце e-petitions аўтары прапанавалі ўнесці змены ў Закон «Аб грамадзянстве». Яны збіралі подпісы за тое, каб для атрымання беларускага грамадзянства трэба было здаваць іспыт на веданне беларускай гісторыі. Пад петыцыяй падпісаліся 36 чалавек.

У якіх краінах ёсць падобная практыка?

Здаваць экзамен на веданне гісторыі краіны трэба ў Вялікабрытаніі ці Расіі, сцвярджаюць аўтары петыцыі. У Беларусі для гэтага варта ведаць адну з дзяржаўных моў, мець 18 гадоў і паважаць ды выконваць канстытуцыю Беларусі.

Чытайце таксама: Больш беларускай мовы на тэлебачанні і ў чыноўнікаў. За што беларусы збіраюць подпісы?