Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Блогер Vadimati з Гродна выйшаў на волю з калоніі

Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года, паведамляе «Вясна». Ён правёў у калоніі тры гады.

Вадзім Ермашук — Instagram-блогер, прадавец на рынку «Карона». Падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па «палітычных» працэсах, называў сябе «народным дэпутатам».

Вадзіма Ермашука затрымалі ў Шчучыне 16 жніўня 2021 года. Там ён здымаў для свайго блога ролік аб мясцовым скейт-парку. Ён адбыў тры адміністрацыйныя арышты, а потым яму выставілі абвінавачанне. У гэты час сілавікі займаліся дыскрэдытацыяй мужчыны, для падтрымкі якога ў суд Шчучына прыязджалі дзясяткі людзей.

Ермашука асудзілі на тры гады калоніі ў снежні 2021 года. Справу за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт.370) і абразу прэзідэнта Беларусі (арт. 368) разглядалі ў Шчучынскім раённым судзе.

Ён адбываў пакаранне ў ПК Бабруйска.