Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Тэнісныя корты з'явяцца на базе адпачынку ў Гродне

У Гродне пабудуюць два тэнісныя корты на тэрыторыі базы адпачынку «Прывал» ва ўрочышчы Пышкі. Запланавала будаўніцтва Гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Тытунь». Яны павінны з’явіцца да канца жніўня.

«Тытунь» шукае таго, хто пабудуе і ўладкуе корты. На іх будзе пакрыццё «тэнісіт» — спецыяльнае пакрыццё для кортаў з цаглянай крошкі і іншых кампанентаў. Агульная плошча — 1460 кв. м. Гэта прыкладна чвэрць футбольнага поля.

На будаўніцтва плануюць выдаткаваць 204 000 рублёў з уласных сродкаў. Яго плануюць правесці з 1 па 30 жніўня.

Пры будаўніцтве будуць выкарыстоўваць бяспечныя і экалагічныя матэрыялы. Корты будуць абслугоўваць штодня пасля кожнай гульні і штомесяц. Да будаўніцтва дапусцяць удзельнікаў, у якіх ёсць вопыт у пабудове спартыўных пляцовак.

Таксама тэнісны корт і скаладром з’явяцца на турбазе «Хімік». Корты прадаюць і ў Каложскім парку. На 2022 год налічвалася чатыры месцы, дзе можна згуляць у тэніс.