Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гасцініца "Гродна": інвестару далі месяц

На вырашэнне пытання з гасцініцай «Гродна» інвестару далі максімум месяц. Калі не здолее — будуць шукаць ёй іншага гаспадара. Дзе яшчэ ў Гродне з’явяцца новыя гасцініцы, расказаў старшыня гарвыканкама Андрэй Хмель у прамым эфіры на «Гродно Плюс».

Цяперашняму інвестару з Кітая на вырашэнне пытання з гасцініцай «Гродна», якую не могуць адрэстаўраваць з 2016 года, адвялі некалькі тыдняў, максімум месяц. Калі не справіцца — гасцініцу будуць прадаваць паўторна. Зацікаўленыя ў пакупцы інвестары ўжо ёсць, расказаў Андрэй Хмель. Пытанне знаходзіцца, у тым ліку, пад кантролем старшыні аблвыканкама Уладзіміра Караніка. «Апошняе кітайскае папярэджанне» ўжо было — год таму Каранік нават ездзіў у Кітай, але, здаецца, гэта не дало пажаданага выніку.

З гасцініцай «Беларусь» на 228 нумароў сітуацыя больш ясная — яе адкрыюць для гасцей ужо ў 2024 годзе.

Гасцініц у Гродне не хапае ўжо некалькі гадоў. Каб вырашыць гэтую праблему, пад гасцінічны комплекс плануюць перарабіць і былы інтэрнат медыкаў на Замкавай (камяніцу XVIII стагоддзя). Яго купілі у жніўні 2023 года.

Дом быта, выстаўлены на продаж, таксама ў будучыні бачаць гасцінічна-адміністрацыйным цэнтрам. Раней паведамлялі, што гатэль ці матэль хочуць адкрыць у былым будынку Цэнтра пазашкольнай працы «Прамень» на вуліцы Гарнавых, 5.

У кіраўніцтва горада ёсць і далейшыя планы па прыцягненню ў Гродна інвестараў для будаўніцтва адной або некалькіх гасцініц высокага ўзроўню, падзяліўся Андрэй Хмель.