Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Што змяняюць у праекце забудовы на Магістральнай у Гродне

Замест блакаванай малапавярховай забудовы ў цэнтры новага квартала па вуліцы Магістральнай у Гродне і дзіцячага сада на 70 месцаў хочуць збудаваць шматкватэрны жылы дом і разбіць парк. Змены праекта выносяць на грамадскае абмеркаванне.

Новы шматпавярховік будзе зменнай паверхавасці - на 6−8-10 паверхаў, агулам на 141 кватэр. Ён размесціцца з краю квартала, удакладняе канал Urban Hrodna. Інфармацыя пра грамадскія абмеркаванні з’явілася на сайце гарвыканкама.

На месцы планаваных таўнхаўсаў і дзіцячага садка зробяць сквер з пляцоўкамі для адпачынку агульнага карыстання. На спартыўнай пляцоўцы ўсталююць дадатковае абсталяванне. Плошча азелянення складзе больш за 50%.

Плошча забудовы зменшыцца, а кватэр стане на 115 больш. Колькасць жыхароў квартала па разліках вырасце на 160 чалавек — 8% ад агульнай колькасці жыхароў у 1910 чалавек. Гэта не перавысіць запас магутнасцяў аб’ектаў сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Дзяцей вырашылі перанакіраваць у садкі праз дарогу — у раёне вуліцы Пралетарскай: у яслі-сад № 57 і № 80, дзіцячы сад № 92, і ў дзіцячы сад № 32 за прыватнай забудовай.

Дадатковыя паркоўкі на 164 месцаў размесцяць па знешнім перыметры квартала ўздоўж існуючага праезду. Праектаванне ідзе на ўчастку ў 1,5166 га.

Змены ў праект уносяць паводле задання замоўцы і на падставе ліста аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна (ад 01.02.2024 г. № 271/01−24).

Гродзенцы могуць выказацца наконт зменаў

Грамадскае абмеркаванне праекта пройдзе з 5 па 19 чэрвеня 2024. Заўвагі і прапановы прымаюць пісьмова:

  • Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230 023; gorisp@gorod.grodno.by),
  • Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва (пл. Тызенгаўза, 3, 230 023; arhitektura@gorod.grodno.by),
  • у часопісе ўліку наведвальнікаў экспазіцыі ва ўпраўленні архітэктуры.

Пабачыць праект можна з 5 па 19 чэрвеня (8:00—17:00, у буднія дні) у вестыбюлі ўпраўлення будаўніцтва і архітэктуры.

Прэзентацыя праекта пройдзе 13 чэрвеня, у 15.00 на першым паверсе будынка ўпраўлення архітэктуры, у кабінеце № 1.

Чытайце таксама: