Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Ежы Максімюк узнагароджаны ордэнам Белага Арла

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы — ордэнам Белага Арла. Гэта адбылося 3 траўня 2024 года ў Каралеўскім замку ў Варшаве. Ордэн Максімюку ўручаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы
Узнагароджанне Ежы Максімюка. Крыніца: prezydent.pl

Хто такі Ежы Максімюк?

Ежы Максімюк — кампазітар, які нарадзіўся ў Гродне ў 1936 годзе. У 1947 годзе сям’я Максімюкоў перабралася ў Беласток. Ежы вывучаў фартэпіяна, дырыжыраванне ў Дзяржаўнай вышэйшай музычнай школе ў Варшаве (сёння — Музычны ўніверсітэт Фрыдэрыка Шапэна). У 1972 годзе ўзначаліў Польскі камерны аркестр, які гастраляваў па ўсім свеце. Пазней, у перыяд з 1983 па 1993 год, Максімюк кіраваў Шатландскім сімфанічным аркестрам BBC у Глазга.

У 1990-х кампазітар супрацоўнічаў з Англійскай нацыянальнай операй. Выступаў з Лонданскім сімфанічным аркестрам, Лонданскім філарманічным аркестрам, Нацыянальным аркестрам Францыі, а таксама Такійскім сталічным сімфанічным аркестрам. Кампазітар ствараў музыку для кіно і балета, а таксама запісаў каля 100 плытак. Яго лічаць адным з заснавальнікаў Польскага Таварыства сучаснай музыкі.

Раней яго ўзнагароджвалі польскім залатым Крыжом Ордэна Адраджэння і залатым медалём Gloria Artis.

Чытайце таксама: «Друзья, купите папиросы». Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце