Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Прарасійская актывістка Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай стаў чарговы допіс прарасійскай і праўладнай актывісткі. Пасля суду ён змяніўся.

Прычынай пазову ў эканамічны суд Гродзенскай вобласці ад ТАА «ГроднаІн» (уласніка гродзенскага сайта Grodno.in) стаў допіс у канале Бондаравай у снежні 2023 года. У ім яна абураецца на мастака Уладзіміра Сакалоўскага за карціны, на якіх выяўленыя дамы з бела-чырвона-белымі сцягамі. Выстава гэтага мастака праходзіла ў тым ліку і ў Гродне ў адным з бараў у снежні 2021 года. Яна трапіла ў афішу Grodno.in, а Бондарава напісала пра «экстрэмісцкія» і «чамусьці дагэтуль не заблакаваныя» сайты, якія рэкламуюць выставу. Да допісу яна далучыла скрыншот з Grodno.in. Статусу «экстрэмісцкага» ў сайта не было і няма — у сувязі з гэтым уладальнікі падалі на Бондараву ў суд для абароны дзелавой рэпутацыі.

Суд меўся адбыцца 25 красавіка. Пасля яго допіс Бондаравай пра мастака змяніўся — з яго знік скрыншот з Grodno.in, застаўся скрын з Reform.by, які на той момант, праўда, таксама не меў статусу «экстрэмісцкага» ў Беларусі, хоць быў заблакаваны.

Таксама яна напісала апраўдальны пост, пры тым усю адказнасць усклала на падпісантаў: «12 студзеня 2024 года я размясціла паведамленне аб выставе бчб-мастака Уладзіміра Сакалоўскага, рэкламу пра якую апублікавалі розныя сайты і каналы (у тым ліку экстрэмісцкія). Як аказалася, некаторыя чытачы вырашылі, што экстрэмісцкім названы сайт Grodno.in. А ён да такіх не адносіцца». Яна папрасіла сваіх падпісантаў «чытаць уважліва, што напісана ў мае пастах, і не выдумляць таго, чаго няма», каб ёй не даводзілася тлумачыць.

Дадаткова Бондарава выдала ТАА «ГроднаІн» дазвол «рэпосціць гэтае паведамленне столькі разоў і тым людзям, каму ў дадзенай кампаніі палічаць патрэбным гэта зрабіць».

"Апраўдальны" пост Бондаравай пасля суда.
«Апраўдальны» пост Бондаравай пасля суда. Скрыншот Hrodna.life

Чытайце таксама: «Ногі, калі раптам што не так, [у нас] прастрэльваюць». Актывістка з Гродна Бондарава пагражае дзецям ГУБАЗіКам